Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь працягвае страчваць пазыцыі ў міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі


Адзін з хабараў, які МУС Беларусі прадэманстравала ў пачатку 2024 году. Ілюстрацыйнае фота
Адзін з хабараў, які МУС Беларусі прадэманстравала ў пачатку 2024 году. Ілюстрацыйнае фота

Паводле Transparency International за 2024 год, індэкс успрыняцьця карупцыі ў Беларусі склаў 33 з 100 магчымых пунктаў.

Беларусь у міжнародным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі апусьцілася ў 2024 годзе на 114-е месца сярод 180 краін сьвету (з 98-га месца ў 2023 годзе).

Як вынікае з адпаведнай справаздачы, падрыхтаванай арганізацыяй Transparency International за 2023 год, індэкс успрыняцьця карупцыі (CPI) у Беларусі склаў 33 пункты.

У 2022 годзе Беларусь знаходзілася на 91-м месцы.

Сярод суседзяў найлепшы паказьнік мае Літва, яна заняла 32-е месца (летась краіна была на 34-м), яе індэкс склаў 63 пункты.

Іншыя суседзі Беларусі таксама пагоршылі свае пазыцыі, але найбольш — Расея.

Латвія з індэксам 59 знаходзіцца на 38-м месцы (у 2023 была на 36-м), Польшча зь індэксам 53 — на 53-м месцы (у 2023-м была на 47-м), Украіна на 105-м месцы зь індэксам у 35 пунктаў (у 2023-м — на 104-м), Расея — на 154-м зь індэксам 22 (у 2023-м — на 141-м).

Лідэрства ў рэйтынгу традыцыйна трымаюць Данія, Фінляндыя і Сынгапур. Апошнія месцы ў рэйтынгу занялі Вэнэсуэла, Самалі і Паўднёвы Судан.

Індэкс CPI вымярае не карупцыю як такую, ня колькасьць і памеры хабару, які даюць і бяруць у краіне, а менавіта яе ўспрыняцьце. Індэкс успрыняцьця карупцыі вылічваецца на падставе апытаньняў міжнародных экспэртаў, а таксама буйных фінансавых і праваабарончых арганізацый.

Калі гаварыць пра доўгатэрміновую дынаміку індэксу для Беларусі, то пэрыяд яго паляпшэньня супаў з пэрыядам паляпшэньня адносін з Захадам, пашырэньня эканамічнага і палітычнага ўзаемадзеяньня зь ім.

З 2012 году найгоршым гэты індэкс быў у 2013-м (29), з 2016 году пачаўся яго прыкметны рост: 2016 — 40, 2017 і 2018 — 44, 2019 — 45. 2020 год, магчыма, яшчэ па інэрцыі, быў пікам гэтага працэсу. Але потым паказьнік ізноў пайшоў уніз.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG