Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы паведамілі пра ўзмацненьне дыскрымінацыі хрысьціян у Кіргізстане


Праваслаўная царква ў Кіргізстане, архіўнае фота
Праваслаўная царква ў Кіргізстане, архіўнае фота

Хрысьціяне Кіргізстану вымушаныя фактычна ісьці ў падпольле, адзначылі праваабаронцы, аналізуючы новы закон, прыняты ў гэтай цэнтральнаазіяцкай дзяржаве.

Новы закон аб рэлігіі ў Кіргізстане, які патрабуе ад рэлігійных арганізацый мінімум 500 дарослых удзельнікаў для рэгістрацыі, ставіць пад пагрозу існаваньне многіх хрысьціянскіх суполак у краіне, паведаміла Ватыканскае радыё.

Праваабарончая арганізацыя Open Doors заўважыла драматычныя наступствы новага закону аб рэлігіі, які набыў моц 1 лютага 2025 году. Закон, прыняты парлямэнтам 26 сьнежня 2024 году і падпісаны прэзыдэнтам 22 студзеня 2025 году, патрабуе ад усіх рэлігійных супольнасьцяў абавязковай рэгістрацыі зь неабходнасьцю яе абнаўленьня кожныя 5 гадоў.

«Патрабаваньне збору подпісаў зьяўляецца амаль немагчымай задачай, паколькі многія хрысьціяне жадаюць захаваць ананімнасьць з прычыны страху рэпрэсій і парушэньня іх прыватнасьці», — адзначаюць у Open Doors.

Сытуацыя асабліва складаная для былых мусульман, якія прынялі хрысьціянства. Яны часта зьбіраюцца ў невялікіх дамашніх цэрквах і касьцёлах і пазьбягаюць афіцыйнай рэгістрацыі, каб не зазнаць перасьледу.

Паводле рэйтынгу Open Doors, за апошні год Кіргізстан апусьціўся на 14 пазыцый у рэйтынгу краін з найбольш моцным перасьледам хрысьціян, заняўшы 47-е месца. Гэта самае значнае пагаршэньне сытуацыі сярод усіх краін сьвету.

Арганізацыя таксама паведамляе пра павелічэньне колькасьці нападаў на хрысьціянскія храмы, уключаючы закідваньне камянямі і ўварваньні агрэсіўных групаў у месцы набажэнстваў. Асабліва цяжкая сытуацыя ў жанчын-хрысьціянак з мусульманскіх сем’яў, якія часта становяцца ахвярамі хатняга гвалту і пагроз, а ў некаторых выпадках іх выганяюць з дому разам зь дзецьмі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG