Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль заявіў, што адновіць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, калі ХАМАС ня вызваліць закладнікаў 15 лютага


Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу

Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу прыгразіў аднавіць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, калі групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ, ня вызваліць закладнікаў да поўдня суботы 15 лютага.

Паводле Біньяміна Нэтаньягу, гэтае рашэньне было прынятае пасьля «ўсебаковага чатырохгадзіннага абмеркаваньня» ў кабінэце міністраў у пытаньнях палітыкі і бясьпекі.

«У сувязі з заявай ХАМАС пра іх рашэньне парушыць пагадненьне і не вызваляць нашых закладнікаў, я ўчора аддаў загад ЦАХАЛ засяродзіць сілы ўнутры і вакол сэктару Газа. Гэтая апэрацыя выконваецца ў гэтыя гадзіны і будзе завершаная ў бліжэйшы час. Прынятае мною і аднагалосна ўхваленае ў кабінэце міністраў рашэньне такое: калі ХАМАС ня верне нашых закладнікаў да поўдня суботы — спыненьне агню будзе адмененае, і ЦАХАЛ адновіць інтэнсіўныя баявыя дзеяньні да канчатковага разгрому ХАМАС», — заявіў Нэтаньягу.

Днём раней ХАМАС абʼявіў, што прыпыняе вызваленьне закладнікаў. У групоўцы заявілі, што гэтае рашэньне зьвязанае з парушэньнем рэжыму спыненьня агню Ізраілем.

«Сярод гэтых парушэньняў — затрымка вяртаньня перамешчаных асобаў у паўночную частку Газы, іх абстрэл у розных раёнах сэктару, а таксама перашкоды дастаўцы гуманітарнай дапамогі ва ўзгодненых абʼёмах», — гаворыцца ў заяве ХАМАС.

Ізраільскі чыноўнік у размове з The Jerusalem Post заявіў, што абвінавачаньні ХАМАС зьяўляюцца «ілжывымі» і што тэрарыстычная групоўка, магчыма, спрабуе зноў узьняць пытаньне аб другім этапе пагадненьня. Яно прадугледжвае вызваленьне рэшты закладнікаў і поўнае вывядзеньне войскаў Ізраілю з сэктару Газа.

У адказ на рашэньне ХАМАС прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што прапануе Ізраілю адмяніць пагадненьне аб спыненьні агню, калі групоўка ня вызваліць усіх закладнікаў да поўдня 15 лютага. Ён заявіў, што ў сэктары Газа пачнецца «сапраўднае пекла», калі гэтага не адбудзецца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG