Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2021 году Праграма разьвіцьця ААН прыцягнула ў Беларусь 100 млн даляраў, — прадстаўніца ПРААН


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З 2021 году праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) прыцягнула ў Беларусь 100 млн даляраў, заявіла пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Лю Жэньфэй на сустрэчы зь першым намесьнікам прэм’ер-міністра Мікалаем Снапковым 11 лютага, піша беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Паводле Лю Жэньфэй, праграма разьвіцьця ААН заўсёды актыўна супрацоўнічала зь Беларусьсю пачынаючы з 2021 году.

«Дзякуючы нашым намаганьням удалося мабілізаваць і прыцягнуць у краіну суму ў памеры прыкладна 100 мільёнаў даляраў, што зьяўляецца нядрэнным дасягненьнем. Але мы не змаглі б гэтага дасягнуць без удзелу нашых партнэраў у Беларусі. Мы кіруемся ў працы сваімі праграмнымі дакумэнтамі, які зараз рыхтуюцца на пэрыяд 2026-2030 гадоў», — заявіла Лю Жэньфэй.

У працэсе распрацоўкі гэтых дакумэнтаў, паводле Лю Жэньфэй, у ПРААН пераканаюцца, што яны «цалкам узгодненыя і сынхранізаваныя» з мэтамі, якія ўвойдуць ў Нацыянальную стратэгію Беларусі да 2040 году і нацыянальны плян сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2025-2030 год, якія, паводле першага намесьніка прэм’ер-міністра Мікалая Снапкова, цяпер распрацоўваюць у Беларусі. Ён

Праграма развіцьця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) — глябальная сетка ААН у галіне разьвіцьця. Яна выступае ў падтрымку пераўтварэньняў і дае доступ да крыніц ведаў, практычнага досьведу і рэсурсаў у мэтах садзейнічаньня паляпшэньню жыцьця насельніцтва. ПРААН працуе ў 166 краінах, узаемадзейнічаючы зь імі ў выпрацоўваньні іх уласных рашэньняў па праблемах глябальнага і нацыянальнага разьвіцьця.

«Галоўную ўвагу ПРААН надае дапамозе краінам у пошуку рашэньняў і абмене досьведам па праблемах дэмакратычнага дзяржаўнага кіраваньня, скарачэньня беднасьці, перадухіленьня крызісаў і ліквідацыі іх наступстваў, пытаньнях энэргетыкі і аховы навакольнага асяродзьдзя, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгіяў, барацьбы зь ВІЧ/СНІДам», — гаворыцца на сайце арганізацыі.

  • Нягледзячы на заходнія санкцыі, Беларусь да сёньня атрымлівае мільёны даляраў на рэалізацыю розных праектаў ад Эўразьвязу. Так, напрыклад, з 2019 да 2022 году ПРААН у партнэрстве зь Міністэрствам эканомікі Беларусі праводзілі рэалізацыю праекту «Падтрымка эканамічнага разьвіцьця на мясцовым узроўні ў РБ». На экалягічны праект «Ветландс», накіраваны на ўдасканаленьне кіраваньня ляснымі і балотнымі экасыстэмамі, Глябальны экалягічны фонд і ПРААН выдзелілі да 2022 году 4,3 мільёна даляраў. На экалягічны праект барацьбы са зьмяненьнем клімату, які пачалі рэалізоўваць у 2020-ым, ЭЗ даў амаль 1,3 мільёна даляраў. Таксама сродкі паступаюць і на «чарнобыльскія» праекты.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG