Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса затрымалі ў Гішпаніі па падазрэньні ў тэрарыстычнай дзейнасьці, — El Periodico


Гішпанская паліцыя, ілюстрацыйнае фота
Гішпанская паліцыя, ілюстрацыйнае фота

Гішпанская газэта El Periodico са спасылкай на крыніцы ў паліцыі паведаміла пра затрыманьне ў Каталёніі пяці чалавек па падазрэньні ў тэрарыстычнай дзейнасьці. Сярод затрыманых — двое грамадзян Расеі, а таксама грамадзяне Калюмбіі, Беларусі і падданы Гішпаніі.

Пра гэта піша «Наша ніва».

Затрыманьні праведзеныя ўвечары 6 лютага.

Затрыманыя абвінавачваюцца ў тэрарызьме і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі. Паводле сьледзтва, падазраваныя рабілі дзеяньні, накіраваныя «супраць падтрымкі Ўкраіны ўрадамі і недзяржаўнымі арганізацыямі».

Сьцьвярджаецца, што затрыманыя жылі ў Барсэлёне і з моманту пачатку вайны вялі працу ў краінах NATO. Як адзначае El Periodico, з затрыманых расейцаў адзін «валодае ведамі ў галіне кампутарнай інжынэрыі, а другі — фатограф». Дзеяньнямі групы кіравалі з РФ.

У той жа час МЗС Беларусі заявіла, што ніякай інфармацыі пра затрыманага ў Гішпаніі грамадзяніна Беларусі яно ня мае:

«Афіцыйных паведамленьняў аб затрыманьні грамадзяніна Беларусі ў Гішпаніі ў нашую амбасаду не паступала. Будзем правяраць гэтую інфармацыю. Пры неабходнасьці дыпляматы гатовыя аказаць консульска-прававую дапамогу», — заявілі ў ведамстве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG