Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў 30-гадовую жыхарку Менску на 3 базавыя велічыні (126 рублёў) за наўмыснае прычыненьне цялеснага пашкоджаньня свайму 7-гадоваму дзіцяці.
Біцьцё не прывяло да кароткачасовага разладу здароўя (частка 2 артыкула 10.1 КаАП), піша прэс-служба Генэральнай пракуратуры.
Здарэньне адбылося ў кастрычніку 2024 году. У школе ў дзіцяці знайшлі ранкі, сінякі і драпіны. На гэта зьвярнулі ўвагу клясны кіраўнік і мэдыцынская сястра, якая аглядала хлопчыка. Само дзіця пацьвердзіла, што яго пабіла маці.
Жанчына сьцьвярджала, што ня біла сына, а толькі «зьлёгку выцяла яго па азадку».
Бацька хлопчыка не хацеў, каб жонку прыцягвалі да адказнасьці. Аднак пракуратура вывучыла ўсе доказы, у тым ліку фатаграфіі сьлядоў пабіцьця, і перадала справу ў суд.
Форум