Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух беларусаў асудзілі на 12 і 23 гады калёніі нібыта за падрыхтоўку дывэрсіі пад Стоўпцамі


Павал Вабішчэвіч (зьлева) і Андрэй Зіненка
Павал Вабішчэвіч (зьлева) і Андрэй Зіненка

У Менскім абласным судзе 6 лютага агучылі прысуд нібыта за спробу падрыву чыгункі пад Стоўпцамі і сувязі з украінскімі спэцслужбамі.

Паўла Вабішчэвіча і Андрэя Зіненку суд прызнаў вінаватымі ў тым ліку ў «падрыхтоўцы на акт тэрарызму» (ч.1 арт. 13, ч. 3 арт. 289 КК) і «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) — ім прызначылі 23 і 12 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму адпаведна і буйныя штрафы, паведамляе «Вясна».

У прапагандысцкім фільме АНТ восеньню 2023 года сьцьвярджалася, што іх затрымалі нібыта за спробу паставіць на чыгунцы ў Стаўпецкім раёне выбуховую прыладу, «якая мусіла б спрацаваць па камандзе куратара з СБУ».

У фільме сьцьвярджалася, што іх затрымалі ў ноч з 26 на 27 жніўня 2023 года на чыгунцы недалёка ад нафтабазы і прыпыначнага пункту Сінява. Іх зьмясьцілі ў СІЗА КДБ.

Пра Паўла Вабішчэвіча гаворыцца, што ён жыхар Менску, нарадзіўся ў 1986 годзе. Да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці не прыцягваўся. Сьцьвярджаецца, што ён устанавіў сувязь з СБУ «праз тэматычную групу ў мэсэнджары». Спачатку ён нібыта меў задачу фатаграфаваць стратэгічныя аб’екты, пазьней узяўся падарваць чыгунку.

40-гадовы Андрэй Зіненка — былы калега Вабішчэвіча, які «працаваў на кіроўнай пасадзе і атрымліваў высокі заробак», падкрэсьліваюць дзяржаўныя мэдыя. Як адзначаюць праваабаронцы, такі акцэнт на «высокім заробку» нярэдкі ў лукашэнкаўскай прапаганды. У той жа час Вабішчэвіча малююць судзімым аматарам азартных гульняў. Зіненка на кадрах выглядае пабітым.

Андрэй Зіненка ў фільме быў паказаны са сьлядамі зьбіцьця на твары.

Справу ў закрытым рэжыме з 12 сьнежня разглядаў судзьдзя Сяргей Епіхаў.

Павал Вабішчэвіч падчас следчага экспэрымэнту. Скрыншот з фільма АНТ.
Павал Вабішчэвіч падчас следчага экспэрымэнту. Скрыншот з фільма АНТ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG