Былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк зьехала зь Беларусі. Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда. Сузаснавальнік фонду BySol пацьвердзіў, што Паліну вывезьлі пры дапамозе кампаніі эвакуацыі BySol і партнэраў.
Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 году, з таго часу яна знаходзілася за кратамі. За час зьняволеньня ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, зьявіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакалі двое сыноў — Славамір і Стах.
Паліна выйшла з-за кратаў 1 лютага.
У чэрвені 2021 году суд Маскоўскага раёну Берасьця прыгаварыў Шарэнду-Панасюк да 2 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 (гвалт у дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза Лукашэнкі) КК.
У красавіку 2022 году палітзьняволеную прыгаварылі яшчэ да аднаго году зьняволеньня паводле ч. 1 арт. 411 КК, у кастрычніку 2023-га — яшчэ да аднаго году паводле таго ж артыкула.
Падчас сьледзтва і ў судзе Паліна Шарэнда-Панасюк адмовілася даваць паказаньні, а таксама падкрэсьліла, што не прызнае суду: «Палітычныя рэпрэсіі нічога агульнага з судом ня маюць».
Форум