7 лютага ў Кіеве на могілках Кіеве, дзе пахаваныя іншыя беларускія ваяры, пахавалі і беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву.
Сярод іншых тут пахаваны баец-беларус з пазыўным «Мінск» з ІІ Інтэрнацыянальнага легіёну, ён загінуў у баі улетку 2023 году.
Магіла Марыі Зайцавай будзе побач, як яна хацела, паведаміла Свабодзе сяброўка Марыі Крысьціна Шыянок.
Беларуская добраахвотніца Ўзброеных сіл Украіны Марыя Зайцава загінула ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласьці 17 студзеня.
Трэцяга лютага апоўдні ў Кіеве адбылося разьвітаньне зь беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула на фронце, змагаючыся за Ўкраіну. Пра гэта Свабодзе паведамілі яе сябры. Разьвітаньне прайшло ў Кіеўскім крэматорыі.
Пазьней Крысьціна Шыянок, якая была кантактнай асобай на выпадак сьмерці Марыі Зайцавай, напісала ў фэйсбуку, што дзякуючы звароту Сьвятланы Ціханоўскай да адміністрацыі Кіева крэмацыю скасавалі і што Марыя «будзе пахаваная так, як яна хацела, і там, дзе яна хацела».
Ад пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну на фронце загінулі каля 70 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Кіева.
24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава загінула 17 студзеня пад Пакроўскам ва Ўкраіне.
Марыя удзельнічала ў пратэстах 2020 году, 9 жніўня яе параніла шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.
16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.
Другога лютага ў музэй «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы» з 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну перадалі асабістыя рэчы Марыі Зайцавай.
Форум