Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штогод у Беларусі каля 15 тысяч ахвяраў хатняга гвалту зьвяртаюцца ў сацыяльныя службы, — МЗС 


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Штогод у Беларусі ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва па дапамогу зьвяртаюцца каля 15 тысяч чалавек, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, заявіла пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленьні ААН у Жэнэве Ларыса Бельская, выступаючы 6 лютага ў Камітэце ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын. Яе цытуе прэс-служба МЗС Беларусі.

Паводле Бельскай, каб забясьпечыць прытулак для жанчын і дзяўчат, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, у Беларусі разьвіваецца сетка так званых «крызісныхм пакояў: 105 зьявіліся ў 2015 годзе і 134 у 2024 годзе). Як сьцьвярджае прадстаўніца Беларусі, у першым паўгодзьдзі 2024 году ў «крызісных пакоях» пражывалі «каля 108 чалавек, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, зь іх 81 жанчына і 27 мужчын».

Раней арганізацыі грамадзянскай супольнасьці прадставілі ў Камітэце альтэрнатыўны даклад аб становішчы жанчын у Беларусі. У ім гаварылася пра працяг іх дыскрымінацыі жанчын у краіне, роспуск арганізацый грамадзянскай супольнасьці, турэмнае зьняволеньне жанчын-праваабаронцаў і перашкоды да доступу жанчын да правасудзьдзя і інш.

  • Зразумець рэальны маштаб гендэрнага гвалту ў Беларусі вельмі цяжка. Цэнтралізаваная статыстыка не публікуецца, канкрэтныя гісторыі толькі зрэдку зьяўляюцца ў дзяржаўных мэдыя. Тым ня менш, толькі па афіцыйных заявах, штогод у Беларусі рэгіструецца каля 80 тысяч паведамленьняў пра хатні гвалт. Гэта мінімум 219 фактаў гвалту за дзень. Кожнае трэцяе забойства зьдзяйсьняецца рукамі блізкіх.
  • Паводле апытаньня, праведзенага онлайн-лініяй для пацярпелых ад хатняга гвалту oliviahelp.org пры дапамозе Chatham House, розныя віды хатняга гвалту зазнаюць 17,6% беларускіх гараджанак, якія маюць партнэра.
  • У Беларусі няма закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту. Распрацаваны законапраект раскрытыкаваў Лукашэнка, назваўшы яго «дурасьцю, узятай найперш з Захаду». Паводле Лукашэнкі, супрацьдзеяньне гвалту ў сям’і ідзе насуперак «славянскім традыцыям». Пасьля зьнішчэньня НДА-сэктару і ініцыятываў па барацьбе з хатнім гвалтам у 2023 годзе Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў «выкарчоўваць» з грамадзтва гвалт над жанчынамі і дзецьмі «самымі жорсткімі мэтадамі».
  • Прадстаўніца Беларускага саюзу жанчын Вольга Чамаданава ў адказ на пытаньне, ці неабходны ў Беларусі закон аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту, заявіла, што беларусы жывуць у бясьпечнай краіне дзякуючы «працы праваахоўных органаў» і што «створаныя ўсе ўмовы, каб людзі адчувалі сябе ў бясьпецы».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG