Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Азэрбайджану спынілі дзейнасьць агенцтва «Россотрудничество»


Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным на сустрэчы 22 красавіка 2024 году ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным на сустрэчы 22 красавіка 2024 году ў Маскве. Ілюстрацыйнае фота

Раней улады Азэрбайджану ўхвалілі аналягічнае рашэньне датычна амэрыканскага агенцтва USAID.

Улады Азэрбайджану накіравалі расейскаму боку паведамленьне аб спыненьні дзейнасьці агенцтва «Россотрудничество» на азэрбайджанскай тэрыторыі.

Як паведаміла азэрбайджанскае выданьне Report з спасылкай на паінфармаваныя крыніцы, «Азэрбайджан працягвае пасьлядоўны курс абароны сваіх нацыянальных інтарэсаў і дэманструе, што ня мае намераў цярпець вонкавае ўмяшаньне ў свае ўнутраныя справы, незалежна ад таго, адкуль яно адбываецца».

Раней улады Азэрбайджану ўхвалілі аналягічнае рашэньне датычна амэрыканскага агенцтва USAID, а пазьней і зьліквідавалі яго прадстаўніцтва на тэрыторыі сваёй краіны.

«Наша краіна сама стала донарам і не патрабуе дапамогі звонку, асабліва калі такая дапамога аказваецца на падставе непразрыстых схем, а структура мае адкрыта выведны характар», — працытавала выданьне сваю крыніцу.

Што такое «Россотрудничество»

Расейскае дзяржаўнае агенцтва «Россотрудничество» займаецца расейцамі за мяжой і прасоўваньнем расейскай культуры і інтарэсаў.

У Беларусі «Россотрудничество», якое знаходзіцца пад санкцыямі ЭЗ і Ўкраіны, мае свае «расейскія дамы» ў Менску, Гомлі, Горадні і Берасьці.

Сярод афіцыйных мэтаў арганізацыі — прасоўваньне расейскай адукацыі, навукі і культуры, умацаваньне пазыцый расейскай мовы, гісторыка-мэмарыяльная дзейнасьць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG