Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі ўвялі забарону на наданьне грамадзянства расейцам, якія не адмовіліся ад пашпарта Расеі


Пэтар Павэл. Архіўнае фота
Пэтар Павэл. Архіўнае фота

Прэзыдэнт Чэхіі Пэтар Павэл 6 лютага падпісаў закон Lex Ukrajinа, накіраваны на падаўжэньне ў Чэхіі часовай абароны ўкраінскіх уцекачоў. Адна зь яго паправак уводзіць забарону на выдачу чэскага грамадзянства расейцам, якія перад гэтым не адмовіліся ад пашпарта Расеі. Закон раней ухваліў Сэнат Чэхіі.

Усе бягучыя заяўкі на атрыманьне чэскага грамадзянства ад расейцаў, старэйшых за 15 гадоў, будуць прыпыненыя да заканчэньня дзеяньня закону Lex Ukrajinа — а ён у новай вэрсіі будзе бестэрміновы. Папраўка не распаўсюджваецца толькі на невялікую колькасьць людзей. Сярод іх — дзеці, малодшыя за 15 гадоў, уцекачы і тыя, хто зрабіў асаблівы ўнёсак у эканоміку або культуру Чэхіі.

Кіраўнік МУС Чэхіі Віт Ракушан раней заявіў, што гэтая прапанова — часовая і выключная мера ў выключны час, як і ў выпадку з украінцамі, якія таксама шмат у якіх адносінах знаходзяцца ў іншых умовах у сувязі з ваенным канфліктам, чым іншыя замежнікі.

«Тут пастаянна пражываюць 25 тысяч расейцаў, а не адзінкі. Яшчэ больш за 13 тысяч расейскіх грамадзян знаходзяцца ў Чэхіі на падставе іншага дазволу на пражываньне. Чэхія, з гэтым не паспрачаесься, даўно падтрымлівае расейскую грамадзянскую супольнасьць. Яна дапамагае тым, хто зазнае перасьлед з боку пуцінскага рэжыму, даючы ім прытулак», — адзначыў ён.

Расейцы, якія жывуць у Чэхіі, амбудсмэн Чэхіі і некаторыя дэпутаты лічаць прыняты закон дыскрымінацыйным.

  • Правілы атрыманьня грамадзянства ў Чэхіі — адны з самых строгіх у Эўропе. Для атрыманьня пашпарта замежнікам трэба пражыць ня менш за 10 гадоў у краіне, мінімум пяць зь іх — з дазволам на сталае пражываньне. Таксама трэба ня мець судзімасьцяў, валодаць мовай, даказаць наяўнасьць стабільнага даходу і ведаў з культуры, гісторыі і ўладкаваньня Чэхіі. Кандыдатаў таксама пільна правяраюць Службы бясьпекі Чэхіі і МУС. Выключэньні з гэтых умоваў магчымыя ў асобных выпадках, напрыклад для ўцекачоў, асобаў з чэскімі каранямі або ў выпадку заключэньня шлюбу з грамадзянінам Чэхіі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG