Такую статыстыку падае нямецкае выданьне BILD.
Адна з такіх краінаў — Беларусь, фактычнаму кіраўніку якой Аляксандру Лукашэнку 70 гадоў споўнілася летась.
А рэкардсмэн па ўзросьце сярод лідэраў дзяржаваў — Поль Бія, прэзыдэнт Камэруну. Яму 91 год, і ён займае сваю пасаду ўжо 42 гады. Пры гэтым сярэдні ўзрост у Камэруне — крыху меншы за 18 гадоў.
Жанчыны-лідэркі кіруюць 380 мільёнамі чалавек, што крыху менш за 5% насельніцтва сьвету. Гэта толькі 28 краінаў. Найбуйнейшыя сярод іх — Мэксыка і Італія. Самая маладая прэм’ер-міністарка — Крыструн Фростатоўхтыр (Ісьляндыя). Ёй 36 гадоў.
Лідэрамі краінаў BILD лічыў не намінальных кіраўнікоў дзяржаваў, а тых, хто фактычна прымае ключавыя рашэньні.
Форум