Грамадзянка ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў прэзыдэнта 26 студзеня, апублікавала першае фота пасьля вызваленьня.
На здымку Анастасія Нюфэр з двума сабакамі, імаверна, у сябе дома. «Усім дабра!» — напісала ў Instagram жанчына, вызваленая па памілаваньні зь беларускай турмы, і зьмясьціла песьню «Белавеская пушча» фонавай музыкай.
Да вызваленьня 26 студзеня зь беларускай турмы імя гэтай жанчыны не гучала ў публічнай прасторы. Акалічнасьці яе затрыманьня невядомыя і беларускім праваабаронцам — яе прозьвішча не было ў «Сьпісе палітвязьняў і асуджаных па палітычных крымінальных справах» на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна». Не было Анастасіі Нюфэр і ў сьпісе затрыманых ва ўсіх краінах сьвету грамадзян ЗША за ўсю гісторыю.
Па інфармацыі «Вясны», Нюфэр 48 гадоў. Яшчэ ў сьнежні ў сваіх сацсетках яна разьмяшчала допісы.
Форум