Беларускі бок праінфармавалі пра гэтае рашэньне, адзначаецца ў паведамленьні.
Удакладняецца, што з 1 красавіка 2025 году перастане дзейнічаць палажэньне, якое тычыцца падаткаў на прыбытак кампаній і іншых падаткаў, з 6 красавіка — падаходнага падатку і падатку на прырост капіталу.
Падкрэсьліваецца, што рашэньне прынятае ў адказ на дзеяньні Беларусі.
- У сакавіку 2024 году Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову № 164 «Аб пытаньнях падаткаабкладаньня», якая, сярод іншага, прыпыніла да канца 2026 году «выкананьне палажэньняў міжнародных пагадненьняў аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня» з 27 «недружалюбнымі краінамі». Гэта Аўстрыя, Баўгарыя, Бэльгія, Вялікая Брытанія, Вугоршчына, Гішпанія, Данія, ЗША, Ірляндыя, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Паўночная Македонія, Нідэрлянды, Нямеччына, Польшча, Румынія, Славаччына, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швайцарыя, Швэцыя, Эстонія. Пад абмежаваньні трапілі тры палажэньні пагадненьня — аб дывідэндах, аб працэнтах, а таксама аб даходах ад адчужэньня маёмасьці. Некаторыя краіны ў адказ прыпынілі адпаведнае пагадненьне зь Беларусьсю.
Форум