Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась у Польшчы выявілі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне


Ілюстрацыйнае фота. Абвестка аб уладкаваньні іншаземцаў на працы ў Польшчы
Ілюстрацыйнае фота. Абвестка аб уладкаваньні іншаземцаў на працы ў Польшчы

У 2024 годзе Памежная служба Польшчы выявіла 10 689 замежнікаў, якія нелегальна працавалі ці займаліся гаспадарчай дзейнасьцю ў гэтай краіне. Гэта на 7% больш, чым у 2023 годзе, паведамляе выданьне Most са спасылкай на статыстыку ведамства.

Сярод выяўленых замежнікаў, якія нелегальна працавалі ў Польшчы, — 902 беларусы. Для параўнаньня: у 2023 годзе польскія памежнікі ўстанавілі 864 грамадзяніны Беларусі, якія працавалі або займаліся гаспадарчай дзейнасьцю нелегальна.

Часьцей за ўсё на нелегальнай працы ў Польшчы трапляюцца грамадзяне Ўкраіны (летась 4576 выпадкаў), Грузіі (1122) і Калюмбіі (1082). Але калі за апошні год ценявая занятасьць украінцаў зьнізілася на 26%, дык колькасьць выяўленых выпадкаў нелегальнай працы калюмбійцаў вырасла ў 5, 3 разы, сьведчыць статыстыка.

У цэлым нелегальная занятасьць у Польшчы расьце ў асноўным за кошт імігрантаў з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі.

  • З 2021 году больш як 240 тысяч грамадзян Беларусі падаліся на атрыманьне дазволу на знаходжаньне ў Польшчы, паведаміў 22 сьнежня 2024 году «Позірку» Павал Латушка, спасылаючыся на зьвесткі, атрыманыя ў МУС краіны. Зь іх ужо больш за 140 тысяч маюць дзейсны дакумэнт, які дае права на знаходжаньне на тэрыторыі Польшчы.
  • Толькі за мінулы год 42 тысячы беларусаў атрымалі рашэньні аб дазволе на жыхарства ў Польшчы, саступіўшы па колькасьці выдадзеных ДНЖ толькі грамадзянам Украіны. Разам з тым гэта амаль на траціну менш, чым у 2023 годзе, калі беларусы за год атрымалі 59 тысяч ДНЖ у Польшчы. Таксама ў 2024 годзе 2600 беларусаў атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону (у 2023 годзе — 2900 чалавек).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG