«Белгазпрамбанк» 1 сакавіка падвысіць камісію для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за перадачу паведамленьняў: аб выдачы (скасаваньні) банкаўскай гарантыі «з выкарыстаньнем спэцыялізаванага праграмнага забесьпячэньня ў форме электроннага дакумэнта» — з 43,2 да 48 рублёў; аб зьмяненьні банкаўскай гарантыі — з 34,8 да 39,6 рубля.
«Белінвэстбанк» прапануе мікрабізнэсу паслугі банка-гаранта. Максымальная сума, даступная кампаніі або індывідуальнаму прадпрымальніку ў рамках усіх дагавораў аб мікрагарантыі, — 25 тыс. базавых велічынь (1,05 млн рублёў). Гарантыйная падтрымка ажыцьцяўляецца ў беларускіх і расейскіх рублях (пры неабходнасьці — у іншых валютах). Тэрмін разгляду заяўкі — да пяці дзён. Для атрыманьня паслугі заклад не патрэбны. Гарантыі могуць быць выдадзеныя пад даручальніцтва фізычных асоб або няўстойку.
«БНБ Банк» ня будзе спаганяць дадатковую камісію за выкананьне плацежных даручэньняў для банкаўскіх пераводаў у далярах і эўра на рахункі атрымальнікаў, адкрытыя ў іншых банках Беларусі. Правіла дзейнічае пры плацяжы з укладнога (дэпазытнага) банкаўскага рахунку або за кошт сродкаў, якія паступілі з падобнага рахунку, а таксама пры ажыцьцяўленьні плацяжу з рахунку па ўліку крэдытнай запазычанасьці або за кошт сродкаў, якія паступілі з падобнага рахунку.
«БСБ Банк» аказвае фізычным асобам паслугу «Мой курс» для рэзэрваваньня індывідуальнага курсу праз тэлеграм-бот (@mycourse_bsb_bot). З дапамогай гэтага сэрвісу любы ахвочы можа падаць заяўку з пазнакай пажаданай сумы ўгоды, у адказ банк прапануе індывідуальны курс, які будзе дзейнічаць цягам адной гадзіны.
«Парытэтбанк» прапануе юрыдычным асобам новы пакет абслугоўваньня «Бізнес-каса», які дазваляе выбіраць аптымальную колькасьць касаў (адну ці дзьве), прымаць плацяжы любымі картамі і плацежнымі сэрвісамі. Кліентам абяцаюць доступ да тэрміналаў «4 у 1», камісіі на залічэньне «ад 1,1% без патрабаваньняў да абароту». Акрамя таго, банк прапануе бясплатна адкрыць рахункі больш як у 11 валютах, праводзіць безьлімітную колькасьць пераводаў у беларускіх рублях, выпусьціць і абслугоўваць адну карпаратыўную карту, здаваць выручку.
«Сбер Банк (Беларусь)» з 3 сакавіка ў рамках пакета «СберКарта» будзе штомесяц спаганяць плату ў памеры 3,99 рубля (ад яе вызваляць тых кліентаў, у якіх безнаяўны абарот па карце на месяц складае ня менш як 350 рублёў або маюцца залічэньні на карту фонду аплаты працы на агульную суму ня менш як 500 рублёў). Такі ж памер платы будзе вызначаны за пакет «Клясычны»; за пакет «Статусны» — 5,99 рубля, «Элітны» — 12,99.
«Тэхнабанк» зьмяніў правілы па дакумэнтарных акрэдытывах. Яго скасаваньне да заканчэньня тэрміну будзе каштаваць 25 долараў. Адкрыцьцё акрэдытыву па імпарце з наданьнем пакрыцьця — 0,15% сумы (мінімум 40 долараў, максымум — 250). Прыём дакумэнтаў з разыходжаньнямі — 20 даляраў.
«Цэптэр банк» прапануе юрыдычным асобам і ІП, якія ўпершыню адкрываюць рахункі і падключаюцца да пакетаў разьлікова-касавага абслугоўваньня «Ваш партнэр 3», «Ваш партнэр 4» і «Ваш партнэр 5», ажыцьцяўляць неабмежаваную колькасьць плацяжоў у расейскіх рублях на рахункі ў банках-нерэзыдэнтах без выплаты камісійнай узнагароды да канца 2025 году.
На 1 лютага 2025-га ў краіне быў зарэгістраваны 21 банк.
Прыбытак банкаў на 1 сьнежня 2024 году склаў 3 млрд 425,7 млн рублёў — на 26,7% больш, чым на аналягічную дату 2023-га (2 млрд 703,1 млн), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага банку. За месяц гэты паказчык павялічыўся на 178,6 млн рублёў (на 1 лістапада — 3 млрд 247,1 млн; +5,5%).
Форум