Сыстэмы былі адключаныя, каб пазьбегнуць паўтору іх леташняга ўзлому, паведаміла раней «Позірку» крыніца, знаёмая з сытуацыяй. Рэдакцыя выданьня мае ў распараджэньні адпаведныя фатаздымкі, але не публікуе іх зь меркаваньняў бясьпекі сваіх інфарматараў.
24 лютага 2024 году, у заключны дзень датэрміновага галасаваньня перад «адзіным днём галасаваньня» на парлямэнцкіх і мясцовых выбарах дзякуючы намаганьням аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol на экраны, у тым ліку ў мэтро, быў выведзены зварот Сьвятланы Ціханоўскай. 50-сэкундны ролік тычыўся галасаваньня і другой гадавіны расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны пры падтрымцы беларускіх уладаў.
Паводле інфармацыі незалежных СМІ, указаньне выключыць экраны да 27 студзеня (наступнага дня пасьля даты выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) дзейнічала як мінімум і ў Гомельскай вобласьці.
Форум