Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапагандысты западозрылі Mark Formelle у «змагарстве»


Футболка Mark Formelle
Футболка Mark Formelle

Футболкі кампаніі Mark Formelle з надпісам #беларусыговорят выклікалі падазрэньне ў прапагандыстаў. У тым, што слова «беларусы» напісана празь літару «а», яны пабачылі сымбаль.

«Дулю ў кішэні пабачылі, намёк зразумелі», – напісаў прапагандыст Рыгор Азаронак. «Писать белАрус через А по русски – маркер, символ, знак змагаров и борцов с режимом», «так прынцыпова пішуць экстрэмісцкія СМІ» і таму гэта не выпадкова, – упэўнены Азаронак.

«У расейскай мове толькі так: белОрус, белОрусский. Без выключэньняў, нават у выглядзе маркетынгавых хадоў», – быў катэгарычным прапагандыст і гісторык Вадзім Гігін.

А прапагандыстка Людміла Гладкая нагадала ініцыятарам надпісу пра Крымінальны кодэкс.

Напярэдадні выпуску футболак кампанія Mark Formelle вырашыла параіцца са сваімі падпісантамі ў сацсетках і разьмясьціла ў Instagram фота цішотак з пытаньнем: «Запускаем?» Гэты пост набраў дзясяткі тысяч лайкаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG