Для таго, каб дапамагчы пантыфіку дыхаць, яго падключылі да высокаструменевага кіслароду. Таксама яму зрабілі пераліваньне крыві.
Кардынал Джанфранка Равазі дапускае, што калі Францішак ня зможа выконваць свае абавязкі, ён будзе вымушаны адрачыся ад прастола.
88-гадовага Францішка шпіталізавалі ў сярэдзіне лютага ў рымскую клініку Джэмэлі зь лёгачнай інфэкцыяй. Кампутарная тамаграфія выявіла двухбаковую пнэўманію. Апошнімі днямі стан яго здароўя пагаршаецца, прагноз на акрыяньне лекары расцэньваюць як «асьцярожны». Паводле прэс-службы Ватыкану, у ноч пасьля прыступу ён спаў спакойна.
- Папу рымскага Францішка, народжанага Хорхэ Бэргольё, абралі кіраўніком каталіцкага Касьцёлу ў 2013 годзе. У свае 88 гадоў ён зьяўляецца адным з самых пажылых пап у гісторыі. Яшчэ ў юнацтве будучаму пантыфіку выдалілі частку лёгкага, таму ён асабліва ўразьлівы для рэсьпіраторных захворваньняў.
Форум