Мэдалём «За плённую працу на карысьць Беларусі» ўзнагароджаныя:
- Цзывай Со — брытанскі архітэктар і мастак, аўтар праекту беларускай царквы ў Лёндане, папулярызатар Беларусі і беларускай культуры ў сьвеце;
- Аляксандар Лукашук — беларускі журналіст, публіцыст і перакладчык, колішні дырэктар беларускай службы Радыё Свабода.
Мэдалём Няскораных (Ларысы Геніюш) узнагароджаныя:
- Паліна Шарэнда-Панасюк — палітычная дзяячка, былая палітзьняволеная.
Мэдалём «Гонар і годнасьць» узнагароджаныя:
- Алесь Юркойць — беларускі краязнаўца і грамадзкі дзеяч, папулярызатар беларускай культуры і мовы;
- Марыя Зайцава (пасьмяротна) — беларуская добраахвотніца ў складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёну Ўкраіны, якая гераічна загінула ў вайне супраць расейскіх агрэсараў за свабоду Ўкраіны і Беларусі.
Яшчэ два чалавекі атрымаюць узнагароды непублічна. Яны ўшанаваныя мэдалём Францішка Скарыны — за высокія дасягненьні ў сваёй дзейнасьці — і мэдалём Няскораных (Ларысы Геніюш) — за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасьць у дзейнасьці на карысьць прасоўваньня ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.
Выканаўцу абавязкаў прадстаўніка ў нацыянальным адраджэньні Паўлу Баркоўскаму даручылі арганізаваць урачыстую цырымонію ўручэньня названых узнагарод.
Форум