Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ўвайшлі ў дзясятку іншаземцаў, якія найчасьцей уяжджалі ў Грузію ў 2024 годзе


Дзяржаўны сьцяг Грузіі. Ілюстрацыйнае фота
Дзяржаўны сьцяг Грузіі. Ілюстрацыйнае фота

Усяго ў 2024 годзе іншаземцы ўяжджалі ў Грузію 7 423 435 разоў, зь іх 16% з мэтай транзыту, амаль 52% іншаземных грамадзян заставаліся ў краіне на 24 гадзіны і больш.

У Міністэрстве ўнутраных справаў Грузіі паведамілі, што ў 2024 годзе сярод тых, хто ўяжджаў і выяжджаў, сама больш было грамадзян Расеі.

Згодна зь лічбамі ведамства, паток расейцаў летась стаў рэкордным — колькасьць уездаў грамадзян Расеі склала 1 882 981, а выездаў — 1 885 238.

Грамадзяне Беларусі ўяжджалі на тэрыторыю Грузіі 180 284 разы і выяжджалі 180 231 раз — гэта 9-е месца сярод усіх іншаземцаў, якія перасякалі грузінскую мяжу.

Усяго ў 2024 годзе іншаземцы ўяжджалі ў Грузію 7 423 435 разоў, зь іх 16% з мэтай транзыту, а амаль 52% іншаземных грамадзян заставаліся ў краіне на 24 гадзіны і больш.

На другім пасьля расейцаў месцы грамадзяне Турэччыны, на трэцім — Армэніі, на чацьвёртым і пятым — адпаведна грамадзяне краін Эўразьвязу і Ізраілю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG