Такую думку выказаў у інтэрвію газэце Corriere della Sera кардынал Джанфранка Равазі.
«Калі ў яго ўзьнікнуць цяжкасьці з выкананьнем папскіх абавязкаў, ён зробіць свой выбар. Вядома, ён прыме рашэньне, магчыма, папросіць парады, але ён прыме рашэньне сам, сьвядома», — сказаў Равазі, адказваючы на пытаньне, ці можа пантыфік прыняць такое рашэньне.
Акрамя таго, кардынал адзначыў, што папа Рымскі хоча правесьці юбілейны год хрысьціянства, які каталіцкая царква адзначае ў пэрыяд з 24 сьнежня 2024 па 6 студзеня 2026 году.
9 лютага 2025 году Папа мусіў спыніць сваю казань у Ватыкане, бо яму было цяжка дыхаць.
«Цяпер я прашу прабачэньня і прашу спадара працягнуць чытаньне, бо мне цяжка дыхаць», — казаў пантыфік.
14 лютага Папа, якому ў маладосьці выдалілі частку аднаго лёгкага, быў шпіталізаваны ў рымскую клініку «Джэмэльлі» пасьля чарговага бранхіту, у яго дыягнаставаная двухбаковая пнэўманія.
Форум