Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 25 лютага: супрацоўніцу «Пэленгу» асудзілі за «заклікі да нанясеньня шкоды Беларусі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

Cупрацоўніцу «Пэленгу» асудзілі за «заклікі да нанясеньня шкоды Беларусі»

Супрацоўніцу кампаніі «Пэленг» Карыну Праташчык асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеяньняў, якія наносяць шкоду Беларусі), піша «Вясна».

Суд над ёй пачаўся 3 лютага ў Менскім гарадзкім судзе. Справу Карыны разглядала Любоў Сімахіна. Невядома дакладна, калі яе затрымалі — апошняя актыўнасьць у сацсетках Карыны была больш за паўгода таму. Прыкладна ў той жа час, у ліпені 2024-га, адбываўся масавы перасьлед супрацоўнікаў «Пэленгу».

Карыне Праташчык 29 гадоў. Яна родам зь Менску. Мяркуючы па сацсетках, у жанчыны ёсьць муж і непаўналетняе дзіця, піша «Наша ніва».

Паводле зьвестак BelPol, з 2017 году Праташчык працавала на «Пэленгу». Апошнім часам — кантралёрам аптычных дэталяў і прыбораў 5-га разраду ў бюро тэхнічнага кантролю аптычнай і касьмічнай вытворчасьці. Яна правярала якасьць аптычных вырабаў.

Фатографку з Мазыра судзяць за «паклёп» на Лукашэнку

У Мазырскім раённым судзе 25 лютага пачынаецца суд над мясцовай жыхаркай Анастасіяй Ахроменкай, якой выставілі абвінавачаньне паводле часткі 2 артыкулу 367 КК, гэта «паклёп на прэзыдэнта», за што пагражае 6 гадоў зьняволеньня.

Суд на Анастасіяй Ахроменкай будзе закрытым. Паводле «Гомельскай вясны» гэтак вырашыў судзьдзя суду Мазырскага раёну Анатоль Стрэльчанка яшчэ да пачатку працэсу. Якой нормай закону кіраваўся судзьдзя, прымаючы такое рашэньне, праваабаронцам невядома.

Анастасія Ахроменка з Мазыра, да арышту яна займалася фатаграфіяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG