Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белтэлекам» павысіў тарыфы на зарадку электрамабіляў


На электразарадцы. Ілюстрацыйнае фота
На электразарадцы. Ілюстрацыйнае фота

Павышэньне адбудзецца 1 сакавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі.

Зьмяненьні датычацца паслуг на электразарадных станцыях сеткі Evika!, яны будуць дзейнічаць як для фізычных, так і для юрыдычных асоб.

З новага месяца цана зарадкі для фізычных асоб складзе 43 капейкі за 1 кВт·г (з улікам ПДВ), а для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — 36 капеек за 1 кВт·г (без уліку ПДВ).

На гэты момант цана за зарадку пераменным токам складае 40 капеек за 1 квт·г.

Пры папаўненьні энэргіі пастаянным токам тарыфы будуць наступнымі:

  • для фізычных асоб — 56 капеек за 1 кВт · ч (з ПДВ);
  • для юрыдычных асоб і ІП — 47 капеек за 1 кВт · ч (без ПДВ).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG