Палітычныя працэсы ў Менску
24 лютага ў судзе Партызанскага раёну Менску пачынаецца працэс над Дзьмітрыем Хамяльянскім.
Хамяльянскага абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Яму можа пагражаць да 3 гадоў калёніі.
Дзьмітры Хамельянскі скончыў Менскі радыётэхнічны каледж (2019) і Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (2022).
Згодна з інфармацыяй ў сацсетках Хамяльянскага, яшчэ падчас вучобы ён пачаў працаваў у IT-кампаніях — ТКП-Софт (2018–2020), EPAM (2020–2022). З 2023-га працуе ў групе кампаній Tinkoff, піша «Наша ніва».
Таксама сёньня, 24 лютага, за ўдзел у пратэстах паводле ч. 1 арт. 342 КК судзяць Алену Касьпяровіч, вынікае з раскладу судовых працэсаў.
Ксяндза зь Ліды затрымалі за падпіскі
Ксяндза Дзьмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Лідзе, затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, піша «Хрысьціянская візія».
Раней сьвятар служыў у Наваградку і стаў вядомы тым, што ў 2023 годзе яго хацелі прызваць у беларускую армію. У касьцёле нават прайшла разьвітальная імша, аднак пасьля розгаласу ў СМІ прызыў адмянілі.
Сёньня ў яго судовае пасяджэньне паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджаньне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).
Форум