Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, камэнтуючы цікавасьць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа да ўкраінскіх рэдказямельных мэталаў, заявіў, што Ўкраіна адкрытая для інвэстыцый амэрыканскіх кампаній і назваў гэта «абсалютна справядлівым».
Суд Заводзкага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі альбом «БНР-100: сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы» і кнігу «НКВД забiваў у Курапатах...».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Вольга Лойка, рэдактарка рэсурсу «Плян Б», аналізуе вынікі дзейнасьці ўраду прэм’ера Рамана Галоўчанкі і прагназуе, хто зь міністраў можа пазбавіцца сваёй пасады.
Амбасада Беларусі ў Японіі зь 10 лютага прыпыняе прыём грамадзян Беларусі і іншаземцаў па консульскіх пытаньнях, гаворыцца ў паведамленьні на сайце амбасады.
У Гданьску 3–4 лютага праходзіць міжнародны Форум Касьцюшкі ў падтрымку дэмакратычнай будучыні Беларусі.
Кампанія «Garsų pasaulis» пасьля крытыкі з боку літоўскіх палітыкаў і папярэджаньня праваахоўных органаў Літвы прыпыняе вытворчасьць «Пашпартоў Новай Беларусі», паведамляе партал «15min».
Расьсьледаньне працягвалася з 13 сьнежня 2024 году.
Прыпыненьне замежнай дапамогі, якое абвясьціў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, можа абярнуцца дабром для аўтарытарных лідэраў у сьвеце, мяркуюць суразмоўцы агенцтва Associated Press (AP).
Спэцыялісты ў кібэрбясьпецы з Wiz Research знайшлі выцек дадзеных кітайскай нэўрасеткі DeepSeek, якую называлі «забойцам чату GPT». Распыталі экспэртаў, як найбольш бясьпечна карыстацца нэўрасеткамі і на што зьвярнуць увагу.
У Ізюме пяць чалавек загінулі, сама меней 55 атрымалі раненьні. У Днепрапятроўскай вобласьці без пацярпелых.
Амэрыканскія заканадаўцы паабяцалі абараняць працу USAID, якая трапіла пад замарожваньне праектаў з боку новай адміністрацыі.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» адрэагавалі.
Літва, Украіна і Польшча рыхтуюць супольную заяўку на ўключэньне агульнай для краін традыцыі Куцьці ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс UNESCO нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
У афрыканскай краіне паўстанцы захапілі бесьпілётнікі. Высьветлілася, што яны беларускай вытворчасьці.
Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо правёў перамовы з Трампам. Раней Трамп прыпыніў новыя тарыфы на тавары з Мэксыкі.
У Міністэрстве сувязі Беларусі патлумачылі апошнія праблемы з сувязьзю ў краіне «ўсплёскам ужываньня». Праблемы з доступам да інтэрнэту ў беларусаў пачаліся з пачаткам прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі.
Пра гэта паведаміла карэспандэнтка «Голасу Амэрыкі» зь Белага дома.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё 3 лютага паведаміў, што ён выконвае абавязкі адміністратара Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID), і заявіў, што спыніць яго «непадпарадкаваньне» плянам прэзыдэнта Дональда Трампа.
Прарасейскага блогера Лаўрынаса Рагельскіса абвінавачваюць у «падбухторваньні» і «апаганьваньні памятнага месца» за апаганьваньне мэмарыялу памяці загінулых пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году беларусаў каля беларускай амбасады ў Вільні, паведамляе LRT.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прыпыніць новыя тарыфы на мэксыканскія тавары на месяц.
Прэзыдэнт Панамы Хасэ Рауль Муліна заявіў, што вырашыў не працягваць пагадненьне аб далучэньні да кітайскай ініцыятывы «Пояс і шлях», каб пайсьці насустрач Вашынгтону, які занепакоены ўплывам Пэкіну на Панаму.
2 сьнежня 2024 году «Беларуськалій» зьвярнуўся ў Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі з паўторным пазовам. Раней працэс быў спынены праз тое, што беларускі бок ня змог унесьці аванс у памеры 300 тысяч эўра для пачатку разгляду свайго пазову.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падае сыгналы, што зьбіраецца закрыць асноўны амэрыканскі інструмэнт міжнароднай дапамогі — Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID).
У кампаніі Azerbaijan Airlines (AZAL), самалёт якой пацярпеў крушэньне ў канцы 2024 году паблізу Актаў (Казахстан), заявілі аб спыненьні на няпэўны час рэйсаў у расейскі горад Астрахань.
Трэцяга лютага ў Менску агучылі афіцыйныя вынікі выбараў прэзыдэнта Беларусі. Яны адбыліся 26 студзеня і, на думку праваабаронцаў, прайшлі ў атмасфэры запалохваньня. Дзясяткі краінаў сьвету не прызналі выбараў і, адпаведна, Лукашэнку легітымным кіраўніком дзяржавы.
Набыцьцё прыроднага газу ў Эўропе для Прыднястроўя фінансуюць пры дапамозе эўрапейскага гранту, прызначанага выключна для абароненых спажыўцоў, такіх як хатнія гаспадаркі, лякарні, школы і малыя прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Заходнія палітыкі выступілі з заявамі, у якіх асудзілі рэпрэсіі супраць удзельнікаў мірных акцый.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку з 3 лютага праверку баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл краіны.
У 4,5 раза вырасла актыўнасьць нерэгулярных мігрантаў на мяжы Беларусі з краінамі Эўрапейскага зьвязу ў студзені 2025 году ў параўнаньні са студзенем 2024-га.
Экспэрт ацаніў выклікі, якія стаяць перад Эўразьвязам у галіне абароны.
У сеціве разгарэлася дыскусія вакол таго факту, што ў Вільні на беларускай акцыі ўдзельнікі патапталіся па лукашэнкаўскім чырвона-зялёным сьцягу.
У анатацыі да праекту, даступнай на Юрыдычным партале Латвіі, тлумачыцца, што «з моманту поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое таксама падтрымлівае беларускі рэжым, выведвальныя і гібрыдныя пагрозы ў рэгіёне значна ўзрасьлі».
«У нас амаль уся аўдыторыя ў Беларусі, а калі прадпрымальнік зь Беларусі разьмесьціць у нас рэкляму, ягонаму бізнэсу будзе канец на наступны дзень». Як прыпыненьне фінансаваньня ЗША паўплывала на беларускія мэдыя і НДА і ці змогуць яны безь яго існаваць.
Малады ўкраінскі салдат Уладзіслаў правёў некалькі дзён бязь ежы і вады, адбіваючы расейскія напады на бязьлюдныя пазыцыі ў Данецкай вобласьці Ўкраіны.
Малдаўскі блогер Габрэыл Кэлін вяртаўся з прэс-канфэрэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам аўтобусам Берасьце-Варшава. Але мусіў вяртацца назад у Беларусь.
Індэкс задаволенасьці карыстальнікаў афіцыйнай статыстычнай інфармацыяй склаў 80,5%, індэкс даверу — 80,6%, сьцьвярджае Белстат.
Чым часьцей Лукашэнка запэўнівае ў тым, што ягоныя сыны «наеліся прэзыдэнцтва» і што «нават у страшным сьне ня могуць уявіць сябе на ягоным месцы», тым большая верагоднасьць таго, што менавіта дынастычную перадачу ўлады ён рыхтуе беларусам.
Белы дом сёньня заявіў, што апошні тэрмін увядзеньня новых ставак мыта прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам — 1 лютага.
Бундэстаг Нямеччыны выказаўся супраць радыкальнага ўзмацненьня жорсткасьці міграцыйнага заканадаўства.
Лукашэнка асабліва не хаваў, што ягоная перамога — гвалтоўная. Але ён ня лічыць гэта недахопам. Паводле ягонага ўяўленьня, гвалт — гэта паказьнік сілы, прыкмета моцнага палітыка.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 26 студзеня прайшлі ў рэпрэсіўнай абстаноўцы, гаворыцца ў заяве часовай паверанай у справах ЗША пры АБСЭ Кэтрын Брукер.
Агульны кошт абароннай дапамогі, перададзенай Фінляндыяй Украіне, цяпер складае 2,5 млрд эўра.
Дзяржавы-удзельніцы нефармальнай групы АБСЭ «Сябры дэмакратычнай Беларусі» падрыхтавалі і прынялі дакумэнт з ацэнкай апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Пра адсутнасьць тэмаў для размовы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян на прэсавай канфэрэнцыі 31 студзеня ў Ерэване.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё заявіў, што вайна Расеі супраць Украіны ня скончыцца дасягненьнем «максымалісцкіх мэтаў» бакоў, і паўтарыў, што абодвум бакам давядзецца пайсьці на саступкі ў магчымых будучых перамовах.
Сьвятлана Ціханоўская перакананая, што выбары 26 студзеня ў Беларусі ня маюць ніякага сэнсу ні для беларусаў, ні для беларускага дэмакратычнага руху, ні для міжнародных партнэраў.
Галоўная праблема замежнай палітыкі Беларусі палягае ў тым, што задача ўтрыманьня Лукашэнкам улады любой цаной супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны.
Міністэрства юстыцыі 15 студзеня 2025 году прыняло пастанову № 3, якой увяло зьмены ў форму анкеты для асуджаных асоб, якіх трымаюць у арыштанцкіх дамах, калёніях-пасяленьнях і папраўчых установах адкрытага тыпу.
Загрузіць яшчэ