Як адзначылі ў ведамстве, найбольш часта статыстычнай інфармацыяй у 2024 годзе карысталіся студэнты і школьнікі — 22,9%. Сярод карыстальнікаў таксама дзяржорганы і дзяржаўныя арганізацыі — 22,7%, на трэцім месцы бізнэс — 22%.
Нядаўна Белстат заявіў, што намагаецца пераканаць ААН, каб арганізацыя выкарыстоўвала афіцыйную беларускую статыстыку ў сваіх справаздачах. Паводле старшыні статыстычнага камітэту Іны Мядзьведзевай, ААН часта карыстаецца іншымі дадзенымі. Таму Белстат накіроўвае запыты ў адпаведныя арганізацыі, спрабуючы даказаць, што яго дадзеным можна давяраць.
«СААЗ і шэраг іншых арганізацый замянілі індыкатары», — пахвалілася Мядзьведзева.
Пасьля 2020 года Белстат адмовіўся ад публікацыі многіх дадзеных, у тым пра нараджальнасьць, сьмяротнасьць, гандлёвы абарот з шэрагам краінаў.
Форум