Вугоршчына чарговы раз прыгразіла накласьці вэта на падаўжэньне на шэсьць месяцаў санкцыяў ЭЗ супраць Расеі і Беларусі. Пра гэта 20 лютага паведаміў у сетцы X дзяржаўны сакратар у грамадзкай дыпляматыі і сувязях Вугоршчыны Золтан Ковач са спасылкай на заяву міністра замежных спраў Пэтэра Сіярта.
Прэзыдэнт Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі 20 лютага правёў у Кіеве сустрэчу са спэцпасланьнікам ЗША па Ўкраіне і Расеі Кітам Келагам.
Перамены ў палітыцы ЗША сталі выклікам ня толькі для Эўропы, Украіны, але і для Беларусі. Прычым як для афіцыйнага Менску, так і для апазыцыі. Апошняй застаецца спрабаваць неяк упісацца ў новую стратэгію Вашынгтона, выкарыстаць тое акно магчымасьцяў, якое адчыняецца.
Пік пяцігадовага пэрыяду рэпрэсіяў у Беларусі, якія пачаліся ў 2020 годзе, прыйшоўся на 2023 год; у 2024 годзе рэпрэсіі не спыняліся, а «законных» падставаў для іх стала больш, адзначаюць праваабаронцы і экспэрты Беларускага Хэльсынскага камітэту ў аглядзе, які 20 лютага прэзэнтавалі для СМІ.
Замежны камітэт парлямэнту Чэхіі 20 лютага прыняў асобную рэзалюцыю аб непрызнаньні выбараў у Беларусі і падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў на чале са Сьвятланай Ціханоўскай.
Усяго ў 2024 годзе іншаземцы ўяжджалі ў Грузію 7 423 435 разоў, зь іх 16% з мэтай транзыту, амаль 52% іншаземных грамадзян заставаліся ў краіне на 24 гадзіны і больш.
Некалькі высокапастаўленых дзеячоў Рэспубліканскай партыі выступілі супраць апошніх заяваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з абвінавачваньнямі ў адрас яго ўкраінскага калегі Ўладзіміра Зяленскага.
Сёлета ўшанаваньне памяці загінулых пратэстоўцаў адбываецца пад дэвізам «Героі першай перамогі ў бітве, якая працягваецца».
Закон Украіны «Аб прававым рэжыме ваеннага становішча» дакладна забараняе правядзеньне выбараў у такі пэрыяд.
Указ аб прысваеньні новых званьняў гэтым сьледчым Аляксандар Лукашэнка падпісаў 12 лютага.
Наколькі аб’ектыўнай можна лічыць карціну грамадзкай думкі, якую даюць сацыялягічныя апытаньні ў аўтарытарных краінах? Ці ўплывае грамадзкая думка на рашэньні палітычнай улады ў такіх краінах? Як успрымуць грамадзтвы ў Беларусі і Расеі мір ва Ўкраіне, калі ён будзе дасягнуты?
Васіля Дземідовіча абвінавачваюць паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Яму пагражае яшчэ 3 гады зьняволеньня.
У 2022 годзе Расея ажыцьцявіла ўварваньне ва Ўкраіну пасьля правядзеньня супольных зь Беларусьсю вучэньняў «Саюзная рашучасьць».
Прэзыдэнт Францыі па выніках другога запар тэрміновага зьезду кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу ў Парыжы заявіў, што Францыя і яе хаўрусьнікі пагадзіліся, што правы Ўкраіны і праблемы эўрапейскай бясьпекі павінны быць прынятыя да ўвагі ў любым пагадненьні аб спыненьні вайны з Расеяй.
Расейскія гіганты онлайн-гандлю дамінуюць на беларускім рынку. Чаму так адбылося і ці магчымы быў прыход заходніх гульцоў? Разьбіраемся.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прыпыніла разгляд усіх гуманітарных іміграцыйных заяваў, пададзеных грамадзянамі Ўкраіны і некалькіх краін Лацінскай Амэрыкі, паведамляе CBS News са спасылкай на тэкст службовай запіскі Службы грамадзянства і іміграцыі ЗША (USCIS).
19 лютага прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп рэзка раскрытыкаваў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, назваўшы яго «дыктатарам», які рызыкуе страціць сваю краіну, калі ня будзе «дзейнічаць хутка». На гэтыя заявы пачалі рэагаваць эўрапейскія лідэры.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што эўрапейскія дзяржавы «павінны дзейнічаць цяпер, каб падтрымаць Украіну і ўмацаваць бясьпеку Эўропы».
На 58-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека (РПЧ), якая адкрываецца 24 лютага ў Жэнэве, адбудзецца інтэрактыўны дыялёг па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паведамляецца на сайце арганізацыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп рэзка раскрытыкаваў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, назваўшы яго «дыктатарам», які рызыкуе страціць сваю краіну, калі ня будзе «дзейнічае хутка».
Спэцслужбы многіх краінаў вэрбуюць інфарматараў. Для спэцслужбаў у аўтарытарных краінах, такіх як Беларусь, гэта жыцьцёвая неабходнасьць.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што расейскія войскі перасеклі мяжу з Украінай у раёне Курскай вобласьці. Рэгіён мяжуе з Сумскай вобласьцю Ўкраіны. У Дзяржаўнай памежнай службе і Ўзброеных сілах Украіны не пацьвердзілі інфармацыю, агучаную расейскім прэзыдэнтам.
Менчукі заўважылі, што на маршрутах грамадзкага транспарту стала гучаць больш расейскай мовы. На пытаньне «Нашай Нівы», чаму абвесткі раптам загучалі па-расейску, хоць раней былі на беларускай мове, у «Менсктрансе» адказалі, што «ў нас дзьве афіцыйныя мовы».
У актавай залі кандытарскай фабрыкі «Слодыч» прайшло выязное паседжаньне суду Савецкага раёну Менску, на якім 25-гадовую мянчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 году.
Даччыная кампанія дзяржаўных «Літоўскіх чыгунак» LTG Cargo пасьля выхаду журналісцкага расьсьледаваньня пра тое, як Беларусь экспартуе ў ЭЗ алей з рапсу з акупаваных тэрыторыяў Украіны, аб’явіла, што правядзе ўнутранае расьсьледаваньне і перапыніла перавозкі беларускага алею.
Раней Украіна прапанавала ЗША доступ да сваіх радовішчаў у абмен на вайсковую дапамогу і гарантыі бясьпекі.
Група сацыёлягаў на чале зь Філіпам Біканавым летась у сьнежні правяла дасьледаваньне на тэму беларускай ідэнтычнасьці. Што паказалі вынікі?
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі перакананы, што каманда амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа дапамагае Расеі выйсьці зь міжнароднай ізаляцыі, якая стала наступствам поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
Праваабарончая ініцыятыва Human Constanta падрыхтавала справаздачу «Вынікі барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі за 2024 год. Якія зьявіліся новыя тэндэнцыі, «цікавосткі», аналізуем разам са стваральнікамі дакладу.
Кіт Кэлаг паведаміў журналістам, што ёсьць шанец правесьці добрыя патэнцыйныя перамовы.
Рыхтуецца 24-я сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Ад Беларусі там будуць толькі прадстаўнікі ўладаў, якіх летась туды не запрасілі. А вось прадстаўнікі беларускай апазыцыі, як чакаецца, на сэсію не прыляцяць.
Звальненьні ў кіроўным складзе Беларускай чыгункі пачаліся ў чэрвені 2024 году, калі на адпаведнай нарадзе Аляксандар Лукашэнка заявіў пра затрыманьне «трох дзясяткаў чалавек» зь ліку чыноўнікаў праз падазрэньне ў карупцыі.
Сярод віхуры дыпляматыі эўрапейскія лідэры актыўна пачалі гаварыць аб магчымай адпраўцы сваіх войскаў ва Ўкраіну. Як маглі б выглядаць міратворчыя сілы і наколькі гэта рэальна?
Краіны Эўразьвязу рыхтуюць пакет вайсковай дапамогі для Ўкраіны на суму, ня меншую за 6 мільярдаў эўра.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адчувае сябе «значна больш упэўненым» у дасягненьні пагадненьня аб спыненьні вайны ва Ўкраіне пасьля перамоваў 18 лютага ў Саудаўскай Арабіі паміж прадстаўнікамі ЗША і Расеі.
Журналісцкае расьсьледаваньне выявіла схему паставак рапсавага алею зь Беларусі ў Эўразьвяз, сыравінай для якога служыць рапс, вывезены Расеяй з акупаваных тэрыторыяў Украіны.
Згодна з дакумэнтамі, пададзенымі пракуратурай, былому прэзыдэнту Бразыліі Жаіру Балсанару выставілі абвінавачаньні ў змове дзеля дзяржаўнага перавароту з мэтай адмяніць вынікі выбараў 2022 году і ня даць свайму апанэнту ўзяць уладу.
Беларусы, якія ня могуць вярнуцца на радзіму з палітычных прычын, расказалі Свабодзе, як спраўляюцца на адлегласьці, калі бацькі ці бабулі з дзядулямі хварэюць, як шукаюць ім сядзелак, клапоцяцца пра добры настрой і прадукты.
18 лютага мытная служба Літвы паведаміла пра ўзмацненьне кантролю транзытных грузавікоў, якія едуць у Літву зь Беларусі і Расеі. Узмацненьне жорсткасьці праверак абгрунтоўваюць павелічэньне выпадкаў незаконнага зьліву паліва кіроўцамі грузавікоў з гэтых краін у Літве.
Францыя плянуе 19 лютага правесьці другую сустрэчу для абмеркаваньня Ўкраіны і эўрапейскай бясьпекі. На яе запрасілі эўрапейскія краіны, якія не прысутнічалі на ранейшым саміце 17 лютага, і Канаду, паведамляе Reuters.
Кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак абвінаваціў Беларусь у пастаўках камплектуючых для вытворчасьці расейскіх ракет Х-69.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адклаў да 10 сакавіка заплянаваны раней на сераду 19 лютага, візыт у Саудаўскую Арабію.
Расейская Дзярждума 18 лютага ратыфікавала дамову аб гарантыях бясьпекі ў рамках «саюзнай дзяржавы» паміж Беларусьсю і Расеяй, якую Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падпісалі ў Менску ў сьнежні 2024 году.
Група ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі зьвярнулася да прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і іншых сусьветных лідэраў з заклікам неадкладна забясьпечыць вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.
Афіцыйныя асобы ЗША і Расеі скончылі свае першыя перамовы аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, а Кіеў і яго эўрапейскія саюзьнікі з трывогай назіраюць за гэтым збоку.
На мінулым тыдні праваабаронцы папярэджвалі аб стварэньні фальшывага чат-боту фонду BySol, раней ствараліся такія ж «боты» ад імя палка Каліноўскага і пляну «Перамога». Як абараніцца, тлумачым разам з экспэртам у кібэрбясьпецы.
Летась Лукашэнка сустракаўся зь ягоным сынам Садамам Хафтарам, а пасьля гэтага зьявілася інфармацыя аб пастаўках у Лібію беларускай зброі.
Сустрэча была прысьвечаная Міжнароднаму дню адваката ў небясьпецы. У Беларусі адвакаты ўжо некалькі гадоў сутыкаюцца зь вялікімі перашкодамі ў працы.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустракаюцца ў Эр-Рыядзе для перамоваў з высокімі стаўкамі, якія могуць паўплываць на спыненьне вайны ва Ўкраіне і зьмяніць адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам.
Паводле падлікаў «Вясны», на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары з палітычных матываў за гэты час накіравалі сама меней 33 чалавекі.
Загрузіць яшчэ