Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам у Вашынгтоне заявіў, што можа пакласьці канец вайне Расеі супраць Украіны на працягу некалькіх тыдняў.
Генэральная асамблея ААН у панядзелак большасьцю галасоў прыняла рэзалюцыю аб вайне ва Ўкраіне, падрыхтаваную Кіевам і краінамі Эўропы. У ёй асуджаецца расейская агрэсія і зьмяшчаецца патрабаваньне як мага хутчэй скончыць вайну і пакрыць Украіне нанесеную шкоду.
Сапраўдны крызіс дэмакратыі — гэта сама Эўропа, якая парушае ўсе базавыя чалавечыя каштоўнасьці. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы 24 лютага ў Жэнэве на 58-й сэсіі Рады ААН у правах чалавека (РПЧ).
Вікарый каталіцкай парафіі Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Лідзе Зьміцер Малец затрыманы за падпіску на рэсурсы, якія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі», паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія».
Эўразьвяз выконвае абавязаньні па падтрымцы Ўкраіны і ўмацаваньні яе пазыцыяў для дасягненьня міру, узмацняе ціск на краіну-агрэсара і рыхтуе ўжо 17-ы пакет санкцыяў супраць Расеі.
У 16-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу ў сувязі зь дзеяньнямі, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны, уключанае беларускае прадпрыемства «Інтэграл».
Лідэр нямецкай партыі ХДС і найбольш верагодны кандыдат на пасаду канцлера ФРГ Фрыдрых Мэрц — пасьля перамогі кансэрватыўнага блёку ХДС/ХСС на выбарах у бундэстаг 23 лютага — заявіў, што ня ўпэўнены, што NATO застанецца ў сваёй ранейшай форме.
Паводле лекараў і праваабаронцаў, практычна ўсе палітвязьні маюць псыхалягічныя траўмы ад затрыманьняў, фізычных пагроз, зьняволеньня і нявызначанасьці ў далейшым лёсе.
Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заяўлялі, што рыхтуецца іх двухбаковая сустрэча. Дата яе магчымага правядзеньня пакуль не агучана.
З нагоды трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Аб’яднаны пераходны кабінэт выказаў «цьвёрдую салідарнасьць» з украінскім народам, які «самааддана змагаецца за сваю незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць супраць расейскай агрэсіі, якую падтрымлівае рэжым Лукашэнкі».
Замах на расейскага генэрал-лейтэнанта Ігара Кірылава ў сьнежні 2024 году, у выніку якога ён загінуў, хутчэй за ўсё, быў ня першым.
У Кіеве з удзелам кіраўніцтва ЭЗ і краін – партнэраў Украіны праходзіць форум «Падтрымай Украіну». Ён пачаўся пад гукі паветранай трывогі.
Старшыні Эўракамісіі, Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту 24 лютага выступілі з супольнай заявай пра трэцюю гадавіну поўнамаштабнага нападу расейскіх войскаў на Ўкраіну.
Сьвятлана Ціханоўская заклікае працягваць падтрымліваць імкненьне Ўкраіны да свабоды і змагацца з расейскай агрэсіяй.
Рада правоў чалавека ААН у сакавіку абмяркуе сытуацыю ў Беларусі.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
На выбарах Бундэстага 23 лютага перамог блок ХДЗ/ХСЗ на чале з Фрыдрыхам Мэрцам. Цяпер менавіта Мэрц будзе фармаваць новы ўрад Нямеччыны.
24 лютага абвесьцяць аб ухваленьні раней узгодненага 16 пакету санкцый супраць Расеі і Беларусі, якая падтрымала агрэсію супраць Украіны.
Канбэра і Вэлінгтан у гадавіну поўнамаштабнага ўварваньня расейцаў ва Ўкраіну прынялі новыя санкцыі ў дачыненьні Расеі і яе хаўрусьнікаў.
У Нямеччыне абвясьцілі вынікі датэрміновых выбараў у парлямэнт краіны.
Вынікі выбараў у Нямеччыне і эўрапейскія пэрспэктывы аналізуе аглядальнік Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Паводле экзыт-полаў, кансэрватыўная апазыцыя Нямеччыны атрымала найбольшыя лічбы на парлямэнцкіх выбарах у нядзелю.
Ізраіль адклаў вызваленьне 602 палестынскіх зьняволеных, якіх плянавалася выпусьціць у суботу ў абмен на шэсьць ізраільскіх закладнікаў, захопленых палестынскай групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ.
23 лютага, напярэдадні трэцяй гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварваньня, ва Ўкраіне прайшоў форум «Украіна. Год 2025». Па форуме адбылася прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
ЗША выдаткавалі $65,9 мільярдаў на ваенную дапамогу Украіне. Яшчэ 3,9 мільярда даляраў, якія Кангрэс санкцыянаваў на ваенную дапамогу Кіеву, застаюцца нявыдаткаванымі.
У Нямеччыне ў нядзелю праходзяць пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Яны былі прызначаныя на 23 лютага пасьля таго, як у канцы мінулага году Бундэстаг вынес вотум недаверу канцлеру Оляфу Шольцу. Гэтаму папярэднічаў распад кіроўнай кааліцыі празь нязгоду наконт фінансаваньня бюджэту.
У сталіцы Баўгарыі Сафіі 22 лютага некалькі тысяч прыхільнікаў ультранацыяналістычнай партыі «Адраджэньне», якую называюць прарасейскай, паспрабавалі штурмаваць прадстаўніцтва Эўразьвязу і падпалілі ўваходныя дзьверы будынка. Адбыліся сутыкненьні з паліцыяй.
Савет міністраў Беларусі распарадзіўся забраць у мясцовых уладаў і дзяржаўных арганізацыяў акцыі шэрагу банкаў і арганізацыяў — фармальна яны пяройдуць ва ўласнасьць Рэспублікі Беларусь.
Сярод эўрапейскіх лідэраў найбольш пазытыўна ўкраінцы ставяцца да прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Горшае, чым да Лукашэнкі, стаўленьне ў іх толькі да Пуціна, вынікае з апытаньня сацыялягічнай групы «Рэйтынг».
Палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, вярнула Ізраілю пяцярых закладнікаў. Іх, і яшчэ аднаго закладніка якога вызваляць пазьней 22 лютага, абмянялі на больш за 600 вязьняў з ізраільскіх турмаў.
22 лютага Рада БНР выступіла з афіцыйнай заявай наконт дыскусіяў, ініцыяваных шэрагам палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў Літвы наконт выкарыстаньня беларусамі выявы «Пагоні» на «пашпарце новай Беларусі».
ЗША могуць адключыць Украіну ад доступу да спадарожнікавага інтэрнэту Starlink у выпадку няўдачы перамоваў па пагадненьні аб доступе ЗША да карысных выкапняў Украіны, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на тры крыніцы, блізкія да перамоўнага працэсу.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні звольніў старшыню Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў (гэтая пасада аналягічная начальніку генштабу ў іншых войсках) Чарльза Браўна і яшчэ пяцярых генэралаў і адміралаў.
Сэйм Польшчы ўхваліў закон, які ўводзіць магчымасьць часовых (60 дзён) і тэрытарыяльных абмежаваньняў на прыём заяваў аб наданьні міжнароднай абароны, паведамляе Rzeczpospolita.
Старшыні раённых і гарадзкіх выканаўчых камітэтаў атрымалі права выносіць пісьмовыя патрабаваньні (прадпісаньні) аб ліквідацыі парушэньняў заканадаўства і аб прыцягненьні работнікаў да дысцыплінарнай адказнасьці.
Часта можна пачуць сьцьвярджэньне, што Пуцін ня спыніцца на Ўкраіне і неўзабаве нападзе на адну з краін Эўразьвязу (прычым, як перасьцерагае прэзыдэнт Зяленскі, зь беларускай тэрыторыі).
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што ён ня лічыць неабходнай прысутнасьць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на перамовах, накіраваных на спыненьне ваеннага канфлікту з Расеяй.
Беларускія і расейскія барцы змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сьцягам Аб’яднанай фэдэрацыі барацьбы (UWW), а не пад нэўтральнымі сьцягмі, як было раней.
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне і Расеі Кіт Келаг назваў украінскага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага «адважным лідэрам краіны, якая ваюе». Ён напісаў пра гэта ў пятніцу ў сацсетцы X.
Моўная разнастайнасьць «адлюстроўвае найбольш важныя аб’екты ў жыцьці таго ці іншага этнасу», адзначыў дырэктар Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў на круглым стале, прымеркаваным да Дня роднай мовы, які ў сьвеце адзначаецца 21 лютага.
«Вялікая сямёрка» зьмякчыла першапачатковы варыянт заявы, прысьвечаны трэцяй гадавіне поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, паведамляе Bloomberg.
Юрыст і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка адказвае на пытаньне, чаму пасьля прэзыдэнцкіх выбараў палітычныя рэпрэсіі не зьмяншаюцца, і ацэньвае апошнія зьмены ў Крымінальным кодэксе.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Джонсан заявіў, што рэспубліканцы ў палаце не імкнуцца да новага законапраекту аб падтрымцы Ўкраіны.
Аб гэтым на сустрэчы з працаўнікамі лякаматыўнага дэпо Баранавічаў заявіў міністар інфармацыі Марат Маркаў, паведамляе газэта «СБ. Беларусь сегодня».
Паводле зьвестак Пэнтагону і Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, расейскія страты параненымі складаюць каля 600 тысяч чалавек за ўвесь час вайны.
Ад «Расея ва Ўкраіне ваюе з ЗША», да «Трамп прыедзе ў Менск на 9 Траўня». Як беларуская прапаганда выказваецца пра ЗША, Эўропу і беларускіх эмігрантаў.
Аляксандар Лукашэнка параіў Расеі, чаго яна не павінна дапусьціць у перамовах з ЗША.
У Вене праходзіць 24-я сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Ад Беларусі там толькі прадстаўнікі ўладаў, якіх летась туды не запрасілі. Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў у сэсіі ня ўдзельчаюць, бо беларускага пытаньня на парадку дня няма.
Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі выклаў сваю пазыцыю ў пытаньнях санкцый і патэнцыйнага вызваленьня палітвязьняў.
Вугоршчына чарговы раз прыгразіла накласьці вэта на падаўжэньне на шэсьць месяцаў санкцыяў ЭЗ супраць Расеі і Беларусі. Пра гэта 20 лютага паведаміў у сетцы X дзяржаўны сакратар у грамадзкай дыпляматыі і сувязях Вугоршчыны Золтан Ковач са спасылкай на заяву міністра замежных спраў Пэтэра Сіярта.
Загрузіць яшчэ