Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ад 1 лютага ўвядуць мыта ў дачыненьні да Канады, Мэксыкі і Кітаю


Памежны пункт на мяжы ЗША і Канады
Памежны пункт на мяжы ЗША і Канады

Белы дом сёньня заявіў, што апошні тэрмін увядзеньня новых ставак мыта прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам — 1 лютага.

Пра гэта заявіла прэсавая сакратарка адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Кэралайн Лівіт, паведамляе агенцтва Reuters.

«Прэзыдэнт заўтра ўвядзе 25-адсоткавы тарыф на Мэксыку, 25-адсоткавы тарыф на Канаду і 10-адсоткавы тарыф на Кітай», — сказала Лівіт.

Рашэньне ўвесьці мыта можа нанесьці сур’ёзную шкоду дыпляматычным і эканамічным адносінам паміж ЗША і Канадай, якія зьяўляюцца блізкімі саюзьнікамі, адзначае агенцтва.

Калі Канада адкажа падвышэньнем свайго мыта, як яна і абяцала, гэта будзе гандлёвай вайной, якая можа азначаць рост цэнаў і страту працоўных месцаў, піша Reuters.

Штодзень празь мяжу Канады і ЗША перасоўваецца тавараў на 3,6 мільярда даляраў. Доля ЗША ў гандлёвым абароце Канады складае 66%. Прыкладна 80% канадзкай нафты і 60% прыроднага газу ідуць у Злучаныя Штаты.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG