«Палякі не пусьцілі мяне ў краіну без тлумачэньня прычын. Я прасіў дадатковых тлумачэньняў, але мне іх так і не далі», — напісаў Кэлін у сацсетках.
Ён заявіў, што памежнікі рэкамэндавалі яму ехаць дадому самалётам, хоць прамога рэйса паміж сталіцамі няма. Пазьней у сацсетках блогера зьявіўся здымак на фоне самалёту «Белавія». Сам ён напісаў, што дзякуючы дапамозе сяброў з Расеі і Беларусі здолеў вырашыць праблему.
«Нягледзячы на польскую жорсткасьць на мяжы, паездка ў Беларусь зрабіла на мяне самае лепшае ўражаньне. Добрыя, сумленныя людзі. Цудоўная краіна», — дадаў блогер.
Падчас прэс-канфэрэнцыі Лукашнкі 26 студзеня ў Менску Кэлін расказаў, што з Малдовы ў Беларусь яму дапамог трапіць расейскі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла.
Форум