Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азэрбайджан пашырыў забарону на авіярэйсы ў Расею ва ўмовах вайны


Самалёт кампаніі Azerbaijan Airlines пацярпеў крушэньне ў канцы 2024 году паблізу Актаў (Казахстан)
Самалёт кампаніі Azerbaijan Airlines пацярпеў крушэньне ў канцы 2024 году паблізу Актаў (Казахстан)

У кампаніі Azerbaijan Airlines (AZAL), самалёт якой пацярпеў крушэньне ў канцы 2024 году паблізу Актаў (Казахстан), заявілі аб спыненьні на няпэўны час рэйсаў у расейскі горад Астрахань.

Як паведаміла азэрбайджанскае дзяржаўнае агенцтва Azertag, такое рашэньне ўхвалілі «ў сувязі з пэрыядычным закрыцьцём паветранай прасторы» над гэтым горадам.

У ноч на 3 лютага расейскія ўлады ўводзілі абмежаваньні ў аэрапортах Грознага, Уладзікаўказу, Махачкалы, Астрахані, Валгаграда, Казані, Ніжнякамінску, Саратава і Ўльянаўску праз работу расейскай супрацьпаветранай абароны ў выяўленьні і зьнішчэньні ўкраінскіх дронаў.

У прыватнасьці, улады Расеі прызналі, што ў ноч на 3 лютага ў Валгаградзе і Астрахані аскепкі зьбітых дронаў трапілі ў прадпрыемствы паліўна-энэргетычнага комплексу.

Пасьля авіякатастрофы пасажырскага самалёта ў Казахстане 25 сьнежня 2024 году авіякампанія Azerbaijan Airlines (AZAL) прыпыніла на няпэўны час авіярэйсы ў Мінэральныя Воды, Сочы, Валгаград, Уфу, Самару, Саратаў, Ніжні Ноўгарад, Уладзікаўказ, Грозны, Махачкалу і Казань.

  • Самалёт Azerbaijan Airlines (AZAL) 25 снежня 2024 году выконваў рэйс з Баку ў Грозны. На борце знаходзіліся 67 чалавек.
  • 38 зь іх, у тым ліку трое чальцоў экіпажа, загінулі ў выніку крушэння пад Актаў.
  • Расьсьледаваньне працягваецца, але асноўнай вэрсіяй авіякатастрофы называюць пашкоджаньне фюзэляжу паражальнымі элемэнтамі зэнітнай ракеты ў небе над Грозным.
  • Прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў заявіў, што адказнасць за катастрофу «ляжыць на прадстаўніках Расейскай Фэдэрацыі». Аліеў запатрабаваў ад Расеі прызнаньня віны і пакараньня вінаватых.
  • Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прынёс прабачэнні за катастрофу азэрбайджанскага самалёта, але адказнасьці ня ўзяў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG