Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 31 студзеня: у Шуміліне за «экстрэмізм» судзяць хірурга


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

У Шуміліне за «экстрэмізм» судзяць хірурга

Судзяць загадчыка хірургічнага аддзяленьня Шумілінскай лякарні.

Судовае пасяджэньне ў дачыненьні да Ігара Гудкова прызначылі на 31 студзеня. Лекару, загадчыку хірургічнага аддзяленьня Шумілінскай раённай лякарні ставяць у віну ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Судзіць яго Іна Грабоўская, піша «Вясна».

Летась Гудкоў атрымаў падзяку ад міністра аховы здароўя Беларусі.

У Менскім гарадзкім судзе паўторна судзяць палітвязьня

31 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе распачаўся суд над палітзьняволеным Арцёмам Ліцевічам. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядае судзьдзя Сьвятлана Чарапанава, піша «Вясна».

Раней яго ўжо асудзілі за заклікі да сакцый (арт. 361 КК) і ўдзел у мірным сходзе (арт. 342 КК). Вынік суда быў невядомы. Напрыканцы студзеня 2025 г. Арцём унесены КДБ у «сьпіс тэрарыстаў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG