Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прызначэньні Кіта Келага спэцпрадстаўніком па Ўкраіне і Расеі. «Мы дасягнулі значнага прагрэсу ў дачыненьні да Расеі і Украіны», – сказаў Трамп, не ўдакладняючы падрабязнасьцяў.
Прэзыдэнт ЗША таксама выказаў зацікаўленасьць у набыцьці ўкраінскіх рэдказямельных мэталаў у абмен на дапамогу з боку ЗША.
Да інаўгурацыі Трампа Келаг казаў, што хоча знайсьці рашэньне для завяршэньня вайны за 100 дзён. Пра гэта ён заяўляў у эфіры Fox News.
Па словах Келага, галоўная памылка былога прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна была ў тым, што ён ні разу за больш як два гады поўнамаштабнай вайны не пагаварыў з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
«Прэзыдэнт [Трамп] робіць адну выдатную рэч — ён размаўляе як з супернікамі, так і з саюзьнікамі. Ён ведае, што гэта няпроста, але ён сапраўды ведае, што трэба гаварыць зь людзьмі, каб дасягнуць канчатковага выніку, і менавіта гэта ён і зьбіраецца зрабіць», — падкрэсьліў тады Келаг.