Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Латвіі плянуе абмежаваць прыём заяў на візу для грамадзян Беларусі


Памежны слуп у Латвіі
Памежны слуп у Латвіі

У анатацыі да праекту, даступнай на Юрыдычным партале Латвіі, тлумачыцца, што «з моманту поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое таксама падтрымлівае беларускі рэжым, выведвальныя і гібрыдныя пагрозы ў рэгіёне значна ўзрасьлі».

Латвія разглядае магчымасьць увядзеньня абмежаваньняў на падачу заяў на візы і ўезд у краіну для грамадзян Расеі і Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў анатацыі да праекту прававога акту, падрыхтаванага Міністэрствам замежных справаў Латвіі, паведамляе LETA.

Каб перадухіліць уезд у Латвію іншаземцаў або іншых асоб рызыкі, зьвязаных са службамі выведкі і бясьпекі Расеі, зь лютага 2022 году ў Латвіі ня толькі ўзмоцнены міграцыйны кантроль і правядзеньне розных праверак, але і ўведзены іншыя захады, якія абмяжоўваюць уезд у краіну».

Пастановы Кабінэту міністраў, прынятыя тры гады таму, уводзілі абмежаваньні на ўезд для грамадзян Расеі, а таксама прадугледжвалі, што грамадзяне Расеі і Беларусі, якім выдаецца віза або дазвол на жыхарства, павінны прайсьці дадатковую праверку, каб ацаніць, ці не зьяўляецца іх уезд пагрозай нацыянальнай бясьпецы ці грамадзкаму парадку. Распараджэньне Кабінэту міністраў аб дадатковых праверках для грамадзян Расеі і Беларусі заканчваецца 5 сакавіка 2025 году.

«У далейшым, у мэтах перадухіленьня пагрозаў грамадзкаму парадку, міжнародным адносінам і ўнутранай бясьпецы Латвіі, якія зьвязаныя зь дзеяньнямі супраць нацыянальнай незалежнасьці, сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці, дзяржаўнай улады ці дэмакратычнага ладу Латвійскай Рэспублікі», у праекце прававога акту плянуюць удакладніць абмежаваньні, зьвязаныя з прыёмам заяў на атрыманьне візы і перасячэньнем вонкавай мяжы Латвіі.

Дзеля бясьпекі жыхароў Латвіі і з улікам патэнцыйных рызык і пагроз бясьпецы ў краіне плянуюць вызначыць парадак прыёму заяў на атрыманьне візаў грамадзян Беларусі. Праект нарматыўна-прававога акту не прадугледжвае абмежаваньняў на ўезд грамадзян Беларусі ў Латвію, бо гэта супярэчыла б пазыцыі Эўразьвязу ў пытаньні мабільнасьці беларускіх грамадзян.

Рэглямэнт могуць увесьці да 31 сьнежня 2026 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG