Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове паведамілі аб аднаўленьні цеплазабесьпячэньня ў Прыднястроўі, газ пастаўляюць з Эўропы


У Прыднястроўі перад уключэньнем газу правялі праверку газавых сыстэм. Ілюстрацыйнае фота
У Прыднястроўі перад уключэньнем газу правялі праверку газавых сыстэм. Ілюстрацыйнае фота

Набыцьцё прыроднага газу ў Эўропе для Прыднястроўя фінансуюць пры дапамозе эўрапейскага гранту, прызначанага выключна для абароненых спажыўцоў, такіх як хатнія гаспадаркі, лякарні, школы і малыя прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

У частцы населеных пунктаў левага берагу Днястра, які кантралююць прарасейскія ўлады Прыднястроўскага рэгіёну, аднавілася цеплазабесьпячэньне пасьля таго, як туды прадпрыемства «Малдовагаз» перапампавала прыродны газ, куплены ў Эўразьвязе.

Як паведаміла Малдоўская служба Радыё Свабода, Кішынёў задаволіў заяўку Тыраспаля ў аб’ёме 2,7 мільёна кубамэтраў газу.

Дзяржаўная кампанія Малдовы «Энэргаком» на падставе распараджэньня Камісіі надзвычайных сытуацыяў пачала купляць на эўрапейскім рынку прыродны газ, які будзе штодня пастаўляць у Прыднястроўе, але не перавышаючы аб’ёму ў 3 мільёны кубамэтраў на дзень, да 10 лютага.

Набыцьцё прыроднага газу ў Эўропе для Прыднястроўя фінансуюць пры дапамозе эўрапейскага гранту, прызначанага выключна для абароненых спажыўцоў, такіх як хатнія гаспадаркі, лякарні, школы і малыя прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Што будзе пасьля 10 лютага, пакуль незразумела.

У Прыднястроўі пацьвердзілі аднаўленьне цеплазабесьпячэньня. У рэгіёне адмовіліся ад веерных адключэньняў сьвятла, якія ўвялі пасьля спыненьня паставак газу з Расеі праз тэрыторыю Ўкраіны.

Эўразьвяз выдзеліў 20 мільёнаў эўра на набыцьцё газу. Частку гэтага гранту накіруюць на падтрыманьне ў працы блёку Днястроўскай электрастанцыі да 10 лютага.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG