Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жэст адчаю і непрымірымасьці. Пра што сьведчаць растаптаныя сьцягі

На акцыі беларускай дыяспары ў Вільні. 26 студзеня 2025

У сеціве разгарэлася дыскусія вакол таго факту, што ў Вільні на беларускай акцыі ўдзельнікі патапталіся па лукашэнкаўскім чырвона-зялёным сьцягу.

Думкі ў дыскусіі падзяліліся на супрацьлеглыя: камусьці такі ўчынак «эстэтычна непрымальны», хтосьці, наадварот, за тое, каб «культываваць нянавісьць»...

У кожным разе гаворка ідзе пра сымбалічны жэст і, каб даць яму ацэнку, трэба зразумець гэтую сымболіку: што яна значыць?

Сьцісла:

  • Нацыянальны бела-чырвона-белы сьцяг і афіцыйны чырвона-зялёны маюць сёньня супрацьлеглае, неспалучальнае сымбалічнае напаўненьне. Іх не паставіш побач.
  • Таптаньне па сьцягу можа мець розны сэнс у залежнасьці ад абставін: хто гэта робіць, чаму і дзе. Але заўсёды, апроч іншага, гэта дэклярацыя непрымірымасьці.
  • Беларускае прымірэньне можа адбыцца з ініцыятывы «чырвона-зялёных людзей» — як крок насустрач народу праз адмову ад масавых рэпрэсіяў.

Самае простае тлумачэньне жэсту на акцыі ў Вільні — «вока за вока», уяўны адказ амонаўцам на зьдзекі зь бела-чырвона-белага сьцяга, калі «сілавікі» наўмысна прымушаюць арыштаваных таптацца па дарагім для іх сьцягу, кідаючы яго пад ногі ў аўтазаках і турмах.

За гэтыя пяць гадоў сьцяг ня толькі змушалі таптаць, але і душылі ім затрыманых, а часам і запіхвалі ў рот палонных, прымушаючы «зьесьці». Гэта ўсё жэсты аднаго парадку, што выяўляюць сьляпую лютасьць. Асабліва ў параўнаньні з рэакцыяй тых, каго такім чынам спрабавалі прынізіць. Яны стараліся, калі было магчыма, не наступаць на сьцяг, а калі не было магчыма... «Я пайшла па чырвонай палосцы, каб не запэцкаць белыя». І выпадак, які асабліва запомніўся, — рэакцыя дзяўчыны, што мусіла прайсьці па сьцягу ў калідоры турмы: «Сьцяг нам ножкі сагрэў».

Акцыі беларусаў у суседніх краінах. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг на маршы ў Варшаве даўжынёй ў 250 мэтраў
1/24 Беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг на маршы ў Варшаве даўжынёй ў 250 мэтраў
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
2/24

3/24

На чале калёны — Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка і Анжаліка Мельнікава
4/24 На чале калёны — Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка і Анжаліка Мельнікава
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
5/24

Падчас маршу гучалі воклічы «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам!» і «Свабоду палітвязьням!»
6/24 Падчас маршу гучалі воклічы «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам!» і «Свабоду палітвязьням!»
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
7/24

Мітынг праходзіў каля помніка Мікалаю Каперніку ў самым цэнтры Варшавы
8/24 Мітынг праходзіў каля помніка Мікалаю Каперніку ў самым цэнтры Варшавы
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
Беларусы вывесілі банэр «Стоп Лука» на аглядальнай пляцоўцы на стары горад у Варшаве
9/24 Беларусы вывесілі банэр «Стоп Лука» на аглядальнай пляцоўцы на стары горад у Варшаве
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
У калёне апроч нацыянальнай сымболікі былі заўважныя і сьцягі менскіх раёнах — фэномэн дваравых пратэстаў 2020 году
10/24 У калёне апроч нацыянальнай сымболікі былі заўважныя і сьцягі менскіх раёнах — фэномэн дваравых пратэстаў 2020 году
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
11/24

У Вільні акцыя беларускай дыяспары «Выбары бяз правілаў!» адбылася перад Домам ураду на плошчы Кудзіркі
12/24 У Вільні акцыя беларускай дыяспары «Выбары бяз правілаў!» адбылася перад Домам ураду на плошчы Кудзіркі
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
Гэта вельмі люднае месца ў цэнтры Вільні на праспэкце Гедзіміна 
13/24 Гэта вельмі люднае месца ў цэнтры Вільні на праспэкце Гедзіміна 
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
Актывісты ініцыятываў «Дапамога», ReBelarus і асацыяцыя палітвязьняў Беларусі паставілі намёт і празрыстую скрыню
14/24 Актывісты ініцыятываў «Дапамога», ReBelarus і асацыяцыя палітвязьняў Беларусі паставілі намёт і празрыстую скрыню
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
На плякаце напісана, што на беларускіх выбарах няма незалежных кандыдатаў і свабодных СМІ, у краіне сотні палітвязьняў
15/24 На плякаце напісана, што на беларускіх выбарах няма незалежных кандыдатаў і свабодных СМІ, у краіне сотні палітвязьняў
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
Ахвочым прапанавалі «прагаласаваць» і напісаць сваю думку на тэму выбараў у Беларусі
16/24 Ахвочым прапанавалі «прагаласаваць» і напісаць сваю думку на тэму выбараў у Беларусі
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
Сымбалічныя карыкатуры зьнішчалі ў шрэдэры
17/24 Сымбалічныя карыкатуры зьнішчалі ў шрэдэры
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
18/24

У сталіцы Ўкраіны прайшло шэсьце зь беларускімі нацыянальнымі сьцягамі і транспарантамі ў памяць палеглых за свабоду Ўкраіны беларусаў
19/24 У сталіцы Ўкраіны прайшло шэсьце зь беларускімі нацыянальнымі сьцягамі і транспарантамі ў памяць палеглых за свабоду Ўкраіны беларусаў
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
20/24

Ад 2014 году больш як 70 беларусаў загінулі за свабоду і незалежнасьць Украіны
21/24 Ад 2014 году больш як 70 беларусаў загінулі за свабоду і незалежнасьць Украіны
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
22/24

26 студзеня 2025 году герою Ўкраіны беларусу Міхасю Жызьнеўскаму споўнілася б 36 гадоў. Ён загінуў 22 студзеня 2014 году падчас абароны Майдану Незалежнасьці ў Кіеве
23/24 26 студзеня 2025 году герою Ўкраіны беларусу Міхасю Жызьнеўскаму споўнілася б 36 гадоў. Ён загінуў 22 студзеня 2014 году падчас абароны Майдану Незалежнасьці ў Кіеве
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
24/24

Previous slide
Next slide

Няроўныя велічыні

Калі жэст беларусаў у Вільні і стаў адказам на амонаўскія зьдзекі, дык гэта быў як мінімум несымэтрычны адказ, бо несымэтрычныя самі два сымбалі: бела-чырвона-белы і чырвона-зялёны.

Першы — сьцяг незалежнай краіны Беларусі ад 1991 году, мае гістарычную пераемнасьць ад незалежнай БНР 1918 году і традыцыі ў сярэднявеччы, ён роўны са сьцягамі іншых краін, у тым ліку Расейскай Фэдэрацыі.

Другі — сьцяг адной з савецкіх рэспублік, залежных ад Масквы, сьцяг падпарадкаваньня, створаны ў 1951-м і вернуты ў крыху падпраўленым выглядзе ў 1995-м. Калі яго масава вывесілі на турмах і аўтазаках — ён стаў сымбалем гвалту над беларусамі, без правапераемнасьці і адлюстраваньня ў нацыянальнай традыцыі і культуры.

Першы мае сталы, раз назаўсёды ўкладзены ў яго і зацьверджаны гісторыяй зьмест. Гэта сьцяг незалежнай, роўнай зь іншымі краіны — беларускай Беларусі. Другі — сытуацыйны, які напаўняецца то адлігай, то замарозкамі і гатовы зноў стаць сьцягам расейскай правінцыі пад назвай Беларусь.

Незалежнасьць, свабода і беларушчына, якія сымбалізуе першы, і залежнасьць, гвалт і русыфікацыя, якія сымбалізуе другі — гэта зусім розныя ў тым ліку і этычныя сымбалі, ніяк не спалучальныя і не паралельныя. Пры тым носьбіты другога агрэсіўныя ў дачыненьні да першага, чаго ня скажаш пра носьбітаў першага. Сьцяг топчацца барбарамі ад бясьсільнае злосьці і для прыніжэньня годнасьці апанэнтаў толькі за тое, што яны ёсьць, пра што і сьведчыць іхны сьцяг.

Немагчыма мэханічна памяняць сьцягі месцамі. Ужо толькі таму, што сьцяг Лукашэнкі не ўвасабляе ў сабе нацыянальнае годнасьці, а мае на ўвазе якраз патаптаньне той нацыянальнай годнасьці, якой пазбаўлены сам. Гэта значыць, што таптаньне лукашэнкаўскага сьцяга — гэта дзеяньне, пазбаўленае сэнсу, і характарызуе найперш самога таптальніка, прыпадабняе яго да амонаўца.

Трэба разумець, што амонаўцу ўсё адно, за крэдыты і заробак ён будзе таптаць той сьцяг, які загадаюць, і ў кожным выпадку гэта ня будзе тое сымбалічнае дзеяньне, якое б штосьці значыла.

Жэст прыніжэньня ці жэст пераможцы

Калі ў 1990-я гады дысыдэнтка Валерыя Навадворская паліла сьцягі СССР як сымбаль несвабоды і гвалту, сымбалічна гэта значыла, што яна дашчэнту зьнішчае самі гэтыя несвабоду і гвалт. Акцыя ўзыходзіла сэнсам кудысьці ў народныя традыцыі, дзе на Масьленіцу спальваюць ляльку зімы, — як набліжэньне сьветлых часоў, як ачышчэньне.

Такі ж сэнс мае і здыманьне з будынкаў сьцягоў, якія ўвасабляюць гвалт. Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што пасьля падзеяў 2020 году ў Беларусі за такія дзеяньні было заведзена як мінімум 211 крымінальных справаў.

Ёсьць і яшчэ адзін выразны знак, які пасылае патаптаньне сьцяга.

Калі прэзыдэнт Азэрбайджану Аліеў патаптаў сьцяг захопленага Нагорнага Карабаху ў будынку зрынутай адміністрацыі, гэтае таптаньне выклікала адмоўную рэакцыю. Напэўна, для самога Аліева гэта быў жэст пераможцы, але пры тым ён адмаўляў хоць нейкую магчымасьць прымірэньня з Армэніяй, пра што і нагадалі прэзыдэнту камэнтатары.

Чырвона-зялёныя беларусы

Гэтую тэму таксама закранулі ў дыскусіі, а мне прыгадаўся чалавека са стрыму Свабоды 16 жніўня 2020 году — на самы вялікі ў гісторыі краіны масавы марш гэты чалавек прыйшоў з двума сьцягамі:

— Мяне завуць Ільля. Я хацеў бы бачыць тут яшчэ і чырвона-зялёны сьцяг. Чаму? Таму што дзейная ўлада імкнецца нас супрацьпаставіць адных адным. Калі б мы аб’ядналіся і тут было 50 на 50 таго і таго сьцяга, паказалі б, што мы адзіныя і талерантныя, якімі павінны быць сапраўдныя беларусы. Гэта было б выдатна. Я ўвогуле большы прыхільнік чырвона-зялёнага сьцяга, таму што ўсё жыцьцё быў апалітычны. Але цяпер я лічу, што як у нас дзьве мовы раўнапраўныя, дык цяпер павінны быць і два сьцягі раўнапраўныя. Падзел выгадны толькі дзейнай уладзе — падзяляй і ўладарнічай. Так, мы хочам быць пачутымі, нас тут мільён-два, ёсьць яшчэ чатыры мільёны, якія нам спачуваюць. Гэта вялізная колькасьць. І трэба паказаць ім, што мы паважаем іхны сьцяг, і яны наш сьцяг, што мы адзіныя.

50 на 50 не атрымалася. Даўно няма «дзьвюх раўнапраўных моваў» і «двух раўнапраўных сьцягоў». Невядома, дзе цяпер і сам удзельнік маршу Ільля. Але тэма прымірэньня дзьвюх частак беларусаў часам узьнікае ў дыскусіях:

«А афіцыйная сымболіка Беларусі, як і цяперашні гімн — афіцыйныя і адзіныя атрыбуты незалежнай і сувэрэннай Беларусі (як бы нам таго ні не хацелася). І менавіта гэтымі атрыбутамі напоўнены сэнс незалежнасьці ў той час, калі РФ мае адносна Беларусі (калі атрымаецца разгойдваць сытуацыю) свае ўстойлівыя імпэрскія апэтыты».

Аб прымірэньні беларусаў гаварыў і Алесь Бяляцкі ў сваім апошнім слове ў судзе.

Прымірэньне — гэта крок насустрач. І сёньня магчымасьць такога кроку маюць толькі «чырвона-зялёныя людзі». То бок для апанэнтаў, якія ня маюць такой магчымасьці, сьцьвярджаць статус кво як свой прынцып — зусім не змаганьне і не пратэст, а тупіковая пазыцыя.

Няма сумневу, што нацыянальны сьцяг — гэта стратэгічна дакладны сымбаль нацыі і ўсіх яе атрыбутаў. Замяніць яго іншым немагчыма. Але першы тактычны крок да прымірэньня сёньня — на баку афіцыйных, «чырвона-зялёных людзей». Якім бы ні быў урэшце шлях вяртаньня Беларусі да нармальнасьці, трэба заўсёды пакідаць месца для кампрамісаў.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

  • 16x9 Image

    Сяргей Дубавец

    Беларускі журналіст і літаратар. Супрацоўнічае з Радыё Свабода ад 1997 году.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG