Спэцпрадстаўнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па Ўкраіне і Расеі Кіт Келаг пацьвердзіў, што прыме ўдзел у Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы на наступным тыдні, але абверг інфармацыю аб тым, што ён прадставіць «мірны плян» Белага дома падчас свайго знаходжаньня ў Нямеччыне.
Удзельнік расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну Нурсултан Мусагалееў прызначаны выканаўцам абавязкаў намесьніка міністра рэгіянальнай і інфармацыйнай палітыкі Арэнбургскай вобласьці.
Азэрбайджан праводзіць падрыхтоўчыя работы для звароту ў міжнародны суд у сувязі з крушэньнем самалёта AzAl, які ляцеў у Грозны, паведаміла 6 лютага адно з найбуйнейшых азэрбайджанскіх агенцтваў APA.
Старшыні райвыканкамаў будуць узгадняць кіраўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасьці, а таксама мясцовых тэрытарыяльных органаў. Гэта прадугледжана праектам указу, які плянуюць прыняць да 1 сакавіка.
Аб прыпыненьні дзеяньня пагадненьня аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня зь Беларусьсю паведаміла 6 лютага Ўправа падатковых і мытных збораў Вялікай Брытаніі.
Суд пастанавіў, што Расея павінна кампэнсаваць украінскаму прадпрыемству страты і выдаткі на судовы працэс.
У Белым доме незадаволеныя тым, што робіць афіцыйная Прэторыя, а таму дэлегацыі Злучаных Штатаў на сустрэчы ня будзе.
Міністар абароны Францыі Сэбасьцьен Лекарню паведаміў, што 6 лютага ва Ўкраіну прыбылі першыя францускія зьнішчальнікі Mirage 2000.
Раней улады Азэрбайджану ўхвалілі аналягічнае рашэньне датычна амэрыканскага агенцтва USAID.
Расея і Ўкраіна 5 лютага абмяняліся палоннымі — бакі перадалі адзін аднаму па 150 вайскоўцаў, захопленых у палон у часе баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны і ў Курскай вобласьці Расеі.
Марцін Вайцяхоўскі працаваў у польскім пасольстве ў Менску 8 гадоў. Апошнія чатыры гады, калі пасол мусіў пакінуць Менск, менавіта ён узначальваў польскую дыпмісію. Летась Вайцяхоўскі вярнуўся ў Варшаву, а Свабодзе расказаў цяпер, што за восем гадоў зразумеў пра Беларусь.
Кіт Келаг паведаміў аб сваім удзеле ў Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы ў Нямеччыне.
5 студзеня Ізраіль усьлед за ЗША абʼявіў пра выхад з Рады правоў чалавека ААН. Аргентына паведаміла пра выхад з Сусьветнай арганізацыі здароўя, паўтарыўшы аналягічны крок прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў мінулым месяцы.
Сёлета прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін будзе спрабаваць «уцягнуць Беларусь у вайну», заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пасьля прэс-канфэрэнцыі з кіраўніком МЗС Вялікай Брытаніі Дэвідам Лемі ў Кіеве 5 лютага.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін унёс у Дзяржаўную думу законапраект аб ратыфікацыі дамовы паміж Расеяй і Беларусьсю аб гарантыях бясьпекі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Пагадненьне Беларусі і Літвы аб перадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня перастане дзейнічаць з 1 студзеня 2026 году, паведаміла 5 лютага Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.
Паводле дадзеных ФСБ, у 2024 годзе колькасьць паездак беларусаў у Расею павялічылася на 25,3%, а агулам замежных грамадзян стала езьдзіць туды на 8, 2% больш у параўнаньні з 2023 годам. На гэта зьвярнуў увагу РБК.
Эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк расказвае пра «гістарычнае» падключэньне краінаў Балтыі да эўрапейскай электрасеткі, яго значэньне і магчымыя наступствы.
Літоўская кампанія Garsų pasaulis 4 лютага паведаміла, што спыняе вытворчасьць «пашпартоў Новай Беларусі». Раней да кампаніі былі пытаньні як у літоўскіх уладаў, так і ў беларускіх журналістаў-расьсьледнікаў. Што зараз з праектам, расказваем.
Мантаж электроннай загароды на польска-беларускай мяжы на ўчастках рэк Істачанка і Сьвіслач у Падляскім ваяводзтве завершаны, паведамляюць польскія СМІ са спасылкай на Памежную службу.
Колькасьць кантактаў паміж Масквой і Вашынгтонам аб урэгуляваньні вайны ва Ўкраіне стала большай, заявіў прэсавы сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў. Так ён пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пра «вельмі канструктыўныя» перамовы на гэтую тэму.
5 лютага парлямэнт Грузіі, легітымнасьць якога не прызнаюць пятая прэзыдэнтка краіны Саламэ Зурабішвілі, грузінская апазыцыя і значная частка грузінскай грамадзкасьці, спыніў паўнамоцтвы 49 дэпутатаў, паведамляе «Эхо Кавказа».
На пасяджэньні калегіі гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў Менгарвыканкаму таксама абмеркавалі вынікі работы падразьдзелаў гарадзкой міліцыі ў 2024 годзе.
У крымінальнай службе мытні Літвы паведамілі аб арышце двух беларусаў і двух літоўцаў за пастаўкі грузавой тэхнікі і люксавых аўтамабіляў у Расею і Беларусь у абыход міжнародных санкцый.
У папулярным сярод беларусаў аэрапорце Вільні 4 лютага ўрачыста адкрылі новы тэрмінал на вылет.
Знаўца пашпартоў БНР расказаў Свабодзе, як у беларусаў сто гадоў таму атрымалася зрабіць альтэрнатыўны легітымны пашпарт, зь якім беларускія эмігранты маглі падарожнічаць у Амэрыку.
З пачатку 2025 году памежнікі папярэдзілі спробы 72 іншаземцаў нелегальна трапіць на літоўскую тэрыторыю, а за ўвесь 2024 год — 1002 асобаў.
«Камісія па вяртаньні», якой кіруе генэральны пракурор Андрэй Швед, стала разглядаць матэрыялы ня толькі ў адносінах да тых, хто жадае вярнуцца, але і тых, хто знаходзіцца ў зьняволеньні.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы ўдзельнічаць у мірных перамовах за адным сталом з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў заявіў, што ягоная дзяржава будзе разьвіваць разбураную вайной палестынскую прыбярэжную тэрыторыю. Прэм’ер-міністар Ізраіля сказаў, што «Ізраіль спыніць вайну, выйграўшы вайну».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, камэнтуючы цікавасьць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа да ўкраінскіх рэдказямельных мэталаў, заявіў, што Ўкраіна адкрытая для інвэстыцый амэрыканскіх кампаній і назваў гэта «абсалютна справядлівым».
Суд Заводзкага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі альбом «БНР-100: сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і ў замежжы» і кнігу «НКВД забiваў у Курапатах...».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Вольга Лойка, рэдактарка рэсурсу «Плян Б», аналізуе вынікі дзейнасьці ўраду прэм’ера Рамана Галоўчанкі і прагназуе, хто зь міністраў можа пазбавіцца сваёй пасады.
Амбасада Беларусі ў Японіі зь 10 лютага прыпыняе прыём грамадзян Беларусі і іншаземцаў па консульскіх пытаньнях, гаворыцца ў паведамленьні на сайце амбасады.
У Гданьску 3–4 лютага праходзіць міжнародны Форум Касьцюшкі ў падтрымку дэмакратычнай будучыні Беларусі.
Кампанія «Garsų pasaulis» пасьля крытыкі з боку літоўскіх палітыкаў і папярэджаньня праваахоўных органаў Літвы прыпыняе вытворчасьць «Пашпартоў Новай Беларусі», паведамляе партал «15min».
Расьсьледаньне працягвалася з 13 сьнежня 2024 году.
Прыпыненьне замежнай дапамогі, якое абвясьціў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, можа абярнуцца дабром для аўтарытарных лідэраў у сьвеце, мяркуюць суразмоўцы агенцтва Associated Press (AP).
Спэцыялісты ў кібэрбясьпецы з Wiz Research знайшлі выцек дадзеных кітайскай нэўрасеткі DeepSeek, якую называлі «забойцам чату GPT». Распыталі экспэртаў, як найбольш бясьпечна карыстацца нэўрасеткамі і на што зьвярнуць увагу.
У Ізюме пяць чалавек загінулі, сама меней 55 атрымалі раненьні. У Днепрапятроўскай вобласьці без пацярпелых.
Амэрыканскія заканадаўцы паабяцалі абараняць працу USAID, якая трапіла пад замарожваньне праектаў з боку новай адміністрацыі.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» адрэагавалі.
Літва, Украіна і Польшча рыхтуюць супольную заяўку на ўключэньне агульнай для краін традыцыі Куцьці ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс UNESCO нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
У афрыканскай краіне паўстанцы захапілі бесьпілётнікі. Высьветлілася, што яны беларускай вытворчасьці.
Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо правёў перамовы з Трампам. Раней Трамп прыпыніў новыя тарыфы на тавары з Мэксыкі.
У Міністэрстве сувязі Беларусі патлумачылі апошнія праблемы з сувязьзю ў краіне «ўсплёскам ужываньня». Праблемы з доступам да інтэрнэту ў беларусаў пачаліся з пачаткам прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі.
Пра гэта паведаміла карэспандэнтка «Голасу Амэрыкі» зь Белага дома.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё 3 лютага паведаміў, што ён выконвае абавязкі адміністратара Агенцтва міжнароднага разьвіцьця ЗША (USAID), і заявіў, што спыніць яго «непадпарадкаваньне» плянам прэзыдэнта Дональда Трампа.
Загрузіць яшчэ