Лінкі ўнівэрсальнага доступу

38 дзяржаваў-чальцоў АБСЭ прынялі супольны дакумэнт з ацэнкай выбараў у Беларусі. ЗША зрабілі асобную заяву

абноўлена

Дзяржавы-ўдзельніцы нефармальнай групы АБСЭ «Сябры дэмакратычнай Беларусі» падрыхтавалі і прынялі дакумэнт з ацэнкай апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

У ім гаворыцца, што выбары ў Беларусі 26 студзеня сёлета не былі свабоднымі і не адпавядалі стандартам АБСЭ.

«Ніякія выбары ня могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі або адпаведнымі міжнародным стандартам, калі яны праводзяцца ў атмасфэры працяглых рэпрэсій, адзначаюцца бесьперапынным ціскам на грамадзянскую супольнасьць, адвольнымі затрыманьнямі і масавымі парушэньнямі правоў чалавека, а таксама абмежаваньнямі любога сапраўднага палітычнага ўдзелу і адсутнасьцю вартых даверу апазыцыйных кандыдатаў», — гаворыцца ў сумеснай заяве.

У сьпісе дзяржаваў, якія падпісалі дакумэнт, няма Злучаных Штатаў і такіх краінаў Эўразьвязу, як Вугоршчына і Славаччына. Прадстаўніца ЗША пры АБСЭ сёньня ж зрабіла асобную заяву.

Заяву аб выбарах у Беларусі падрыхтавалі наступныя дзяржавы-чальцы АБСЭ: Баўгарыя, Бэльгія, Вялікая Брытанія, Гішпанія, Грэцыя, Данія, Ірляндыя, Ісьляндыя, Італія, Канада, Кіпр, Латвія, Літва, Люксэмбург, Нарвэгія, Нідэрлянды, Нямеччына, Партугалія, Польшча, Румынія, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швэцыя, Эстонія.

Да заявы таксама далучыліся: Альбанія, Андора, Аўстрыя, Босьнія, Ліхтэнштэйн, Мальта, Паўночная Македонія, Сан-Марына і Швайцарыя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG