На акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай абласцей Украіны пачаўся новы этап праверак мясцовых жыхароў на наяўнасьць расейскага грамадзянства. Усе, хто не атрымаў расейскія пашпарты, будуць прызнаныя «замежнікамі» і ім можа пагражаць дэпартацыя.
Улады Азэрбайджану вырашылі скараціць колькасьць супрацоўнікаў падкантрольнага Крамлю выданьня «Sputnik Азэрбайджан» з 40 да аднаго.
Улады Парыжа афіцыйна зацьвердзілі назву адной з вуліц сталіцы Францыі ў гонар расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе «Новая газета» са спасылкай на мэрыю.
Абавязаньні Эўропы ў адпаведнасьці з плянамі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў спыненьні вайны ва Ўкраіне абыдуцца найбуйнейшым дзяржавам Эўропы ў 3,1 трыльёна даляраў на працягу наступных 10 гадоў.
Неабходны дакладны гістарычны аналіз магчымасці тэрытарыяльнага падзелу Украіны сярод суседніх дзяржаваў, прыводзіць Інтэрфакс заяву дырэктара Службы зьнешняй выведкі РФ Сяргея Нарышкіна, зробленую на круглым стале Расейскага гістарычнага таварыства.
Палестынская радыкальная групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ, 13 лютага абвясьціла, што, насуперак сваім ранейшым заявам, 15 лютага вызваліць наступную групу захопленых у Ізраілі закладнікаў.
Украіна ня прыме ніякіх двухбаковых пагадненьняў, якія тычацца яе лёсу, калі яны будуць дасягнутыя без удзелу Кіева, заявіў 13 лютага ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі. Так ён адрэагаваў на пагадненьне Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным пра пачатак перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне.
У 2024 годзе агульныя выдаткі Расеі на абарону вырасьлі на 42% у рэальным выражэньні і склалі 462 мільярды даляраў у эквіваленце.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У Малдове будзе зачынены Расейскі цэнтар навукі і культуры («Русский дом»), паведаміла прэс-служба МЗС Малдовы, зазначыўшы, што рашэньне прынятае ў сувязі з парушэньнем паветранай прасторы краіны расейскімі ўдарнымі бесьпілётнікамі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дамовіўся з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пачаць перамовы аб спыненьні вайны, але падкрэсьліў, што ЗША працягнуць дапамогу Ўкраіне.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стывэн Капус пракамэнтаваў вызваленьне Андрэя Кузьнечыка.
Эўрапейскія краіны, у тым ліку Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына, заявілі, што павінны быць часткай любых будучых перамоваў аб лёсе Украіны, падкрэсьліўшы, што «агульнай мэтай павінна быць тое, каб Украіна магла гаварыць з пазыцыі сілы».
Да вайны супраць Пятра Парашэнкі завялі некалькі крымінальных спраў і праводзілі зь ім сьледчыя дзеяньні.
Раней палітыкі і ўлады Літвы неаднаразова выказваліся аб пагрозах агрэсіі Расеі, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, для сваёй краіны.
Трамп адзначыў, што дата сустрэчы пакуль не прызначаная.
Рэжым Лукашэнкі трапіў у сытуацыю, калі дыстанцыявацца ад Расеі ўжо ня можа. За мінулыя чатыры з паловай гады залежнасьць ад Расеі стала такой татальнай, што вылузацца зь яе немагчыма.
Апошнім часам ва Ўкраіне адбылося некалькі выпадкаў падрыву ТЦК і нападаў на іх прадстаўнікоў. Улады Ўкраіны сьцьвярджалі, што гэта адбываецца пад куратарствам расейскіх спэцслужбаў.
13 лютага ў судзе Ленінскага раёну Менску пачынаецца гучны карупцыйны працэс — на лаве падсудных апынуліся былы першы намесьнік кіраўніка справаў Лукашэнкі Дзьмітры Рыбко і прадпрымальнікі Віталь Віньнічак і Алег Хамутоўскі.
У Злучаных Штатах віталі вызваленьне дваіх палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку журналіста Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка, а таксама амэрыканца, затрыманага ў Беларусі.
Абсталяваньне новай імавернай базы — з былой базы ў Сырыі, дзе абрынуўся рэжым Асада.
Сэнат ЗША большасьцю галасоў падтрымаў прызначэньне Талсі Габард на пасаду дырэктара нацыянальнай выведкі, паведамляе CNN. Яе кандыдатуру прапанаваў прэзыдэнт краіны Дональд Трамп.
Украіна атрымала ад ЗША першы драфт пагадненьня аб партнэрстве, паведаміў 12 лютага прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасьля сустрэчы зь міністрам фінансаў ЗША Скотам Бэсэнтам.
Пра вызваленьне паведамілі прадстаўнікі Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 12 лютага заявіў, што меў «доўгую і вельмі прадуктыўную» тэлефонную размову з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным.
ЗША вызваляць расейца Аляксандра Віньніка ў абмен на вызваленага 11 лютага амэрыканца Марка Фогеля. Пра гэта паведамляюць Reuters і The New York Times са спасылкай на прадстаўнікоў адміністрацыі Дональда Трампа.
Міністар абароны ЗША Піт Гэгсэт на сустрэчы з саюзьнікамі ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі 12 лютага сказаў, што вяртаньне да межаў Украіны, якія існавалі да 2014 году, — гэта «нерэалістычная мэта».
Кіраўніка штабу Антытэрарыстычнага цэнтру Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Дзьмітра Казюру затрымалі па падазрэньні ў супрацоўніцтве з ФСБ. Пра гэта паведамляе СБУ.
Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў выпадку перамоваў магчыма прапанаваць Маскве абмен кантраляваных украінскімі ўзброенымі сіламі тэрыторый у Курскай вобласьці Расеі на ўкраінскія землі, якія знаходзяцца пад кантролем расейскіх войскаў.
13 лютага ў Брусэлі ў штаб-кватэры NATO заплянаваная сустрэча міністраў абароны краін-удзельніц альянсу. На ёй таксама плянуюць абмеркаваць вайсковую дапамогу Ўкраіне.
12 лютага дэпутаты парлямэнту Армэніі падтрымалі ў першым чытаньні законапраект «Аб пачатку працэсу ўступленьня Рэспублікі Армэнія ў Эўрапейскі Зьвяз».
Чыноўнік з Добрускага раёну ўжо раней быў на лаве падсудных у справе за хабарніцтва.
У красавіку мае адбыцца так званы Ўсебеларускі народны сход (УНС). Лукашэнка чарговы раз выказаў перасьцярогі наконт таго, як упісаць УНС у сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, што рабіць з гэтым інстытутам, як не дапусьціць умяшаньня ім «у кампэтэнцыю іншых дзяржаўных органаў».
Раней украінскія ўлады паведамлялі, што з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну папярэдзілі каля 10 замахаў на Ўладзіміра Зяленскага.
Апошнія два гады Марына Адамовіч ня мела вестак пра свайго мужа, зьняволенага беларускага апазыцыянэра Міколу Статкевіча. Інтэрвію ў яе ў Менску ўзяло агенцтва France-Presse.
Дзясяткі грамадзян Афганістану і некалькі іранцаў адмовіліся ад сваіх прэтэнзіяў да ўрадаў Польшчы і Латвіі.
13 лютага міністры абароны краін NATO зьбіраюцца ў Бруселі на першую ў гэтым годзе сустрэчу. 12 лютага яны возьмуць удзел у першым паседжаньні аб дапамозе Ўкраіне ў фармаце Rammstein пад старшынствам Вялікай Брытаніі.
Падзеі 12 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу прыгразіў аднавіць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, калі групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ, ня вызваліць закладнікаў да поўдня суботы 15 лютага.
Амэрыканскі настаўнік, які адбываў 14-гадовы тэрмін зьняволеньня ў Расеі па абвінавачваньні ў захоўваньні марыхуаны, быў вызвалены ў выніку абмену, гаворыцца ў заяве Белага дома 11 лютага.
Фонд Justice for journalists і Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавалі сумесны даклад «Напады на работнікаў СМІ ў Беларусі ў 2023–2024 гадах».
Урад Украіны вырашыў дэнансаваць двухбаковае пагадненьне зь Беларусьсю аб «прынцыпах супрацоўніцтва і ўмовах узаемаадносінаў у галіне сувязі».
Пасьля Сырыі ўлады Беларусі пачалі наладжваць адносіны з новым кіраўніцтвам Лібану.
Чарговае папаўненьне сьпісу «экстрэмістаў» у Беларусі, які ўлады выкарыстоўваюць для масавых рэпрэсій і барацьбы з іншадумствам.
Сталі вядомыя тэрміны правядзеньня УНС і пытаньні, якія на ім абмяркуюць.
Паводле Transparency International за 2024 год, індэкс успрыняцьця карупцыі ў Беларусі склаў 33 з 100 магчымых пунктаў.
Аплата паводле новых тарыфаў будзе разьлічаная ўжо за студзень 2025 году, пра гэта было запісана ва ўказе Лукашэнкі за 30 студзеня.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў таксама абяцаў тарыфы ў адказ краінам, якія ўвялі мыты на тавары з ЗША.
Выбарчая кампанія 2025 году прайшла так, як і хацелі ўлады - без прыкметных эксцэсаў і пратэстаў. Даведаліся ў праваабаронцаў, як яна адбілася на нязгодных з рэжымам.
Загрузіць яшчэ