Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўнай статыстыкі іх памежных службаў.
Усяго зафіксавана ня менш за 431 спробу пераходу мяжы супраць 96.
На латвійскім кірунку спынена 132 спробы — гэта больш у 26,4 раза. Літоўскія службы папярэдзілі 16 спробаў — у 4 разы больш.
Польшча прадухіліла ня менш за 283 спробы (рост у 3,3 раза; было 87), пры гэтым ня менш за 123 (43%), прыпала на апошнюю пяцідзёнку студзеня (27–31 студзеня), пасьля «выбараў прэзыдэнта» ў Беларусі. 31 студзеня зафіксавана 50 спробаў — рэкордная колькасьць пасьля 14 сьнежня мінулага году (тады было 52 спробы).
У 2024 годзе краіны ЭЗ перадухілілі 36 291 спробу пранікненьня нелегалаў зь Беларусі, у 2023-м — 42 078.
У далейшым польская статыстыка можа карэктавацца: апэратыўныя дадзеныя мясцовай памежнай службы, у адрозьненьне ад літоўскіх і латвійскіх, апошнія месяцы часта прыблізныя і ўдакладняюцца з рознай ступеньню затрымкі, адзначае «Позірк». На нядаўні запыт выданьня з просьбай даць канкрэтную статыстыку за пэўны пэрыяд прыйшоў адказ з прыблізнай лічбай.
Форум