Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя выдзеліла Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі на 198 мільёнаў эўра


Прэзыдэнты Фінляндыі і Ўкраіны Аляксандар Стуб (зьлева) і Ўладзімір Зяленскі падчас візыту Стуба ў Кіеў у красавіку 2024 году
Прэзыдэнты Фінляндыі і Ўкраіны Аляксандар Стуб (зьлева) і Ўладзімір Зяленскі падчас візыту Стуба ў Кіеў у красавіку 2024 году

Агульны кошт абароннай дапамогі, перададзенай Фінляндыяй Украіне, цяпер складае 2,5 млрд эўра.

Фінляндыя вылучыла Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі. Гэта 27-ы транш ад пачатку поўнамаштабнай вайны, яго сума склала 198 млн эўра, паведамляе Мінабароны Фінляндыі.

«Гэты пакет на суму амаль 200 млн эўра быў сфармаваны ў шчыльным супрацоўніцтве з украінцамі. Мы аказваем менавіта тую падтрымку, якая дапамагае Ўкраіне абараняцца ў бягучай вострай сытуацыі на фронце. Нельга аслабляць хватку — наадварот, менавіта цяпер падтрымку неабходна яшчэ больш узмацняць», — заявіў міністар абароны Фінляндыі Анці Хякянэн.

Хякянэн падкрэсьліў, што абмяркоўваў пытаньне дапамогі Ўкраіне з саюзьнікамі са скандынаўскіх краінаў, і ўсе яны сышліся на тым, што «пастаўкі ўзбраеньняў забясьпечваюць права незалежных дзяржаваў на існаваньне і абараняюць чалавечыя жыцьці ва Ўкраіне».

Падрабязнасьці пра зьмест пакету дапамогі не раскрываюцца «для гарантаваньня бясьпечнай дастаўкі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG