Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе яго спрабавалі забіць у Офісе прэзыдэнта.
«Быў ціск з розных бакоў. Былі людзі, якія хацелі мяне забіць, і былі выстралы і іншае, і загінулі людзі тут, унутры нашага Офісу, а былі іншыя людзі, якія абаранялі. Была высадка дэсанту, іншае. Усё гэта адбывалася, і паралельна з гэтым былі ўльтыматумы і яны ціснулі. Адначасова былі званкі ад розных людзей», — сказаў Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію выданьню The Guardian.
Паводле яго, у пачатку ўварваньня Расея захапіла 50% тэрыторыі Ўкраіны і накіроўвала да яго «розных людзей», у тым ліку дэпутатаў, якія прапанавалі прыняць умовы Расеі аб «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі», а таксама выехаць з Украіны, каб на яе чале паставіць «прарасейскіх людзей».
Раней украінскія ўлады паведамлялі, што з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну папярэдзілі каля 10 замахаў на Ўладзіміра Зяленскага.
Форум