У Рэспубліканскім цэнтры па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольля (Белгідрамэт) папярэдзілі аб неспрыяльных гідрамэтэаралягічных зьявах, якія будуць назірацца 5 красавіка і адпавядаюць аранжаваму ўзроўню небясьпекі.
Удзень чакаюць рэзкія зьмены надвор’я і пахаладаньне. Максымальная тэмпэратура паветра на большай частцы тэрыторыі Беларусі складзе +3 +9°С, па паўднёвым усходзе да +11°С, у Менску +3 +5°С. Удзень у многіх раёнах на захадзе краіны прагназуюць узмацненьне паўночнага, паўночна-заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с.
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі папярэдзіліаб магчымых абрывах ліній сувязі і электраперадач, парушэньнях энэргазабесьпячэньня, абрушэньні слаба ўмацаваных канструкцый, пашкоджаньнях дахаў будынкаў і транспартных сродкаў, а таксама падзеньні дрэў.
Грамадзянам рэкамэндуюць абыходзіць няўстойлівыя канструкцыі, ставіць машыны ў гараж або далей ад дрэваў.
Форум