У паведамленьні прэсавай службы UWW ад 21 лютага, сярод іншага, гаворыцца:
«Бюро UWW на паседжаньні 5 лютага дало зялёны сыгнал барцам, якія раней спаборнічалі пад нэўтральным сьцягам як індывідуальныя нэўтральныя спартоўцы, спаборнічаць пад сьцягам UWW зь цяперашняй даты. Гэта таксама датычыцца пэрсаналу дзьвюх краін».
UWW працягне выкарыстоўваць гімн UWW для цырымоній без спасылкі на сьцяг, сымбалі ці герб Расеі і Беларусі.
Камандны залік для Расеі і Беларусі не будзе ўлічвацца ні на адным чэмпіянаце.
Гэта трэцяе буйное абнаўленьне для допуску барцоў з Расеі і Беларусі, гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы UWW ад 21 лютага.
UWW аб’явіла першы сьпіс крытэрыяў допуску для барцоў з Расіі і Беларусі ў 2023 годзе. У 2024 годзе крытэрыі былі дадаткова перагледжаныя ў бок зьмякчэньня: не дапускаліся толькі тыя спартоўцы, якія публічна заявілі аб падтрымцы вайны або ўдзельнічалі ў ёй.
- 28 лютага 2022 году, празь некалькі дзён пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартовыя фэдэрацыі не дапушчаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з Расеі і Беларусі. Гэтая рэкамэндацыя была неадкладна і масава прынята да выкананьня, гэтак расейскі і беларускі спорт апынуліся амаль у поўнай ізаляцыі.
Форум