Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкі ўводзяць зьмены ў пераводах


Альфа-банк, Менск, архіўнае фота.
Альфа-банк, Менск, архіўнае фота.

У Беларусі некалькі банкаў увялі зьмены ў грашовых пераказах. Напрыклад, адзін зь іх вярнуў магчымасьць міжнародных грашовых адпраўленьняў у эўра.

Зьмены заўважыў партал «Люстэрка».

З 24 лютага «Прыёрбанк» уводзіць магчымасьць пераводзіць грошы за мяжу ў эўра. За адпраўку сродкаў на рахункі кліентаў польскага банку PKO Bank Polski S.A. камісія складзе 0,8% (ад 200 да 2500 рублёў). А калі ў іншыя краіны і банкі, то кошт паслугі складзе 2% (але не менш за 700 рублёў).

Тым часам «Тэхнабанк» паведаміў аб зьмене тарыфаў за паслугі. З 17 лютага кошт пераводу ў эўра кліентам іншых банкаў складае 30 эўра ці 1,2% ад сумы трансфэру. Гэта тарыф для насельніцтва.

З 19 лютага зьмены пачынаюць дзейнічаць таксама для кампаніяў і прадпрымальнікаў. Пераводы ў далярах кліентам іншых банкаў будуць абкладацца камісіяй у 1,5% ад сумы (мінімум — дзесяць даляраў).

Аб зьменах таксама паведаміў «Белгазпрамбанк». Гэтая ўстанова ўвяла магчымасьць для кліентаў адпраўляць імгненныя пераводы ў беларускіх рублях у Расею. Для гэтага трэба ведаць нумар тэлефона атрымальніка і яго банк.

За паслугу «Белгазпрамбанк» бярэ камісію ў 1,5% ад сумы, але не менш за пяць рублёў.

Мінімальная сума пераводу складае пяць рублёў. Ліміты залежаць ад накіраваньня пераводу: па Беларусі — да 500 рублёў у суткі, у Расею — да 400 рублёў у суткі, а за чатыры дні — ня больш за 600 рублёў.

«Альфа-Банк» з 18 лютага за перавод грашовых сродкаў з картак банку на карты іншых беларускіх банкаў усталяваў камісію ў 1,2% ад сумы плюс адзін рубель.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG