Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАМАС і Ізраіль правялі новы абмен закладнікаў на зьняволеных


Працэдура перадачы закладнікаў
Працэдура перадачы закладнікаў

Палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, вярнула Ізраілю пяцярых закладнікаў. Іх, і яшчэ аднаго закладніка якога вызваляць пазьней 22 лютага, абмянялі на больш за 600 вязьняў з ізраільскіх турмаў, паведамляе Associated Press.

Сярод вызваленых ХАМАС закладнікаў — 27-гадовы Элія Коэн, 22-гадовы Амэр Шэм-Тоў і 23-гадовы Амэр Венкерт, якіх выкралі з музычнага фэстывалю падчас нападу ХАМАС на поўдзень Ізраіля ў кастрычніку 2023 году. Таксама вызалены 40-гадовы Таль Шохам, выкрадзены з кібуца Беэры.

Акрамя іх, ХАМАС вызваліў 39-гадовага Аверу Менгісту, якога ўзялі пад варту яшчэ некалькі гадоў таму — пасьля таго, як ён і 36-гадовы Хішам Аль-Саед самастойна прыбылі ў Газу. Аль-Саеда вызваляць пазьней днём.

У адказ, паводле ўгоды аб спыненьні агню, заключанай раней з ХАМАС, Ізраіль сёньня вызваляе 602 палестынскіх зьняволеных, у тым ліку 50, якія адбываюць пажыцьцёвае зьняволеньне.

ХАМАС перадаў закладнікаў пры садзейнічаньні Чырвонага крыжа ў Рафаху на поўдні сэктару Газа і ўпершыню ў лягеры палестынскіх уцекачоў Нусэйрат. Ізраільскае войска амаль не праводзіла ў ім наземных апэрацыяў, баючыся, што там утрымліваюць закладнікаў.

Араба Аль-Саеда вызваляць у горадзе Газа без цырымоніі — з «павагі да ягонай сям’і і арабаў Ізраіля», паведамілі ў ХАМАС.

  • 10 лютага ХАМАС нечакана абʼявіў, што прыпыняе вызваленьне закладнікаў. У групоўцы заявілі, што гэтае рашэньне зьвязанае з парушэньнем рэжыму спыненьня агню Ізраілем.
  • У адказ на рашэньне ХАМАС прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што прапануе Ізраілю адмяніць пагадненьне аб спыненьні агню, калі групоўка ня вызваліць усіх закладнікаў да поўдня 15 лютага. Ён заявіў, што ў сэктары Газа пачнецца «сапраўднае пекла», калі гэтага не адбудзецца. Пасьля гэтага ў Ізраілі заявілі, што гатовыя да аднаўленьня баявых дзеяньняў супраць групоўкі ў выпадку зрыву пагадненьня.
  • 13 лютага ХАМАС абвясьціў, што, насуперак сваім ранейшым заявам, 15 лютага вызваліць наступную групу захопленых у Ізраілі закладнікаў і працягне выконваць свае абавязальніцтвы па дамове аб спыненьні агню з Ізраілем.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG