Лінкі ўнівэрсальнага доступу

72-гадовага палітвязьня Дземідовіча судзяць 9-ы раз


Васіль Дземідовіч, архіўнае фота
Васіль Дземідовіч, архіўнае фота

Васіля Дземідовіча абвінавачваюць паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Яму пагражае яшчэ 3 гады зьняволеньня.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў судзе Смалявіцкага раёну з 20 лютага разглядаюць ужо дзявятую крымінальную справу супраць зьняволенага пэнсіянэра Васіля Дземідовіча, якому 72 гады.

Гэтым разам яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Справу будзе весьці судзьдзя Аляксандар Казлоўскі.

Агулам Васіля асудзілі на 7 гадоў пазбаўленьня волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зьняволеньні Васіля Дземідовіча трымаюць амаль 3 гады.

Цяпер Дземідовіч адбывае тэрмін у івацэвіцкай калёніі № 22. У сувязі з тым, што палітзьняволенага ўнесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. За апошнія гады ён перажыў дзясяткі этапаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG