Чаму не праз забарону абортаў паляпшаецца дэмаграфічная сытуацыя? Разьбіраемся разам зь вядоўцай праграмы «Ня толькі жанчыны» Ганнай Соўсь і з экспэрткамі і экспэртамі.
Станіслаў Салавей, акушэр-гінэколяг, намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту:
«Прыйсьці гэта ў Беларусь можа, і такі трэнд назіраецца. Ёсьць галасы Царквы, якая кажа, што гэта грэх, што гэтага нельга рабіць, трэба рабіць перадабортнае кансультаваньне са сьвятарамі. Можа прыйсьці, але трэба разумець, што практыка забароны абортаў прывядзе толькі да таго, што будуць крымінальныя аборты ў падпольных умовах».
Лідзія Тарасенка, доктарка, каардынатарка Фонду мэдычнай салідарнасьці:
«Калі нехта думае, што, прымусіўшы людзей нараджаць дзяцей, мы атрымаем больш салдатаў, больш абаронцаў Айчыны, — гэта ўсё глупства, гэта ўсё фантазіі дыктатараў, якія старэюць».
Алена Агарэлышава, гендэрная экспэртка:
«Няма ніводнай краіны, якая б сказала, што ў нас нулявы адсотак абортаў. Каб зьмяншалася колькасьць абортаў, трэба думаць на пэрспэктыву. Самае эфэктыўнае — кантрацэпцыя і сэксуальная адукацыя».
«Ня толькі жанчыны»
«Ня толькі жанчыны» — новы відэапраект Радыё Свабода, у якім мы расказваем аб правах людзей рознага полу і гендэрных стэрэатыпах у грамадзтве. Мы абмяркоўваем тэмы, якія мяняюць уяўленьне пра ролі і правы людзей у сучасным сьвеце і ў Беларусі.
Аўтарка праекту Ганна Соўсь шмат гадоў вяла штотыднёвую праграму «Толькі жанчыны». Цяпер мы ня толькі пашыраем гендэрны склад удзельнікаў, але і мяняем фармат — відэа будуць зьяўляцца на нашых каналах у YouTube, Instagram і TikTok.
Вы можаце прапанаваць сваю тэму для праекту «Ня толькі жанчыны», зьвярнуўшыся да Ганны Соўсь праз Facebook і Instagram.
Форум